Аднародныя челны сказа что гэта

Аднародныя челны сказа что гэта

Просты прыклад: Учора я быў у садзе і збіраў там прыгожыя яблыкі, грушы, слівы. (Аднародныя члены сказа: яблыкі, грушы, слівы; Адносяцца да слова прыгожыя).Можам паставіць пытанне ад слова прыгожыя: прыгожыя што? яблыкі; што? грушы; што? слівы.

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа:

1. Коска ставіцца:

1. Пры сувязі аднародных членаў інтанацыйна (без злучнікаў):

Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам (Я. Колас)

2. Паміж аднароднымі членамі з паўторнымі злучнікамі:

У жыцці можна і радавацца, і плакаць, і траціць надзею, і вечна шукаць усё большага шчасця.

3. Паміж аднароднымі членамі перад злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак (супраціўныя злучнікі):

Прамені сонца не ззяюць, а тлеюць над лесам (М. Лынькоў)

4. Паміж парамі аднародных членаў, у якіх аднародныя члены звязаны злучнікам і:

Алёшаў конь спыніўся, стаяў і дрыжаў, пасля падструніўся і застагнаў.

А холад не толькі не адступіў, а як бы нават узняўся мацней (І.М.).

2. Коска не ставіцца:

1. Паміж аднароднымі членамі з адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або:

Заснулі навокал сады і імшары (С. Шушкевіч).

2. Перад першым паўторным злучнікам:

Партызаны былі і ля ложка, і ля стала, і ля шафы, што стаяла ля сцяны (Пташ.).

3. Перад і, які паўтараецца, але злучае розныя аднародныя члены:

Яшчэ нямала дзён цікавых і раніц светлых і ласкавых (Я. Колас). (Каб не памыліцца, стаўце пытанне да аднародных членаў!)

4. Калі аднародныя члены звязаны неаднолькавымі злучнікамі, што змяняюць адзін аднаго (і, ды):

Усе пафукваюць ды студзяць і верашчаку тую вудзяць і толькі чаўкаюць губамі ды зрэдку скрыгаюць зубамі (Якуб Колас).

5. У непадзельных выразах (ні тое ні сеё, ні жывы ні мёртвы):

Коні стаялі ні жывыя ні мертвыя (І. Пташнікаў)

Абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа

1. Двукроп’е:

1. Пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа.

2. Пасля слоў а іменна, напрклад.

3. Перад пералічэннем аднародных членаў у афіцыйна-дзелавым і навуковым стылі.

2. Працяжнік:

1. Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняльным словам.

3. З дзвюх бакоў, калі аднародныя члены стаяць у сярэдзіне сказа і маюць удакладняльнае значэнне.

Источник

Коска паміж аднароднымі членамі сказа

1. Коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, якія не звязаны паміж сабою злучнікамі.

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы (Я. Купала).

Наўкола гуў, гаманіў, мітусіўся салдацкі натоўп (В. Быкаў).

Молада, хораша, звонка спяваў гарманіст (Я. Брыль).

Не з’яўляюцца аднароднымі членамі і не аддзяляюцца адзін ад аднаго коскай два дзеясловы ў аднолькавай форме, якія стаяць побач, утвараючы ў сэнсавых адносінах адно цэлае тыпу: Пайду вазьму. Пайсці даведацца. Вазьмі аднясі. Сядзем абмяркуем. Устань паглядзі. «Кладзіся ідзі спаць, позна ўжо!» – загадвае маці (А. Васілевіч).

2. Раздзяляюцца коскамі два або некалькі прыметнікаў-азначэнняў, якія адносяцца да аднаго і таго слова ў сказе і характарызуюць прадмет у аднолькавых адносінах – называюць падобныя паводле сэнсу прыметы (звычайна сінанімічныя або блізкія да сінанімічных), а таксама азначэнні, якія абазначаюць адметныя адзнакі розных прадметаў.

На змену ночы прыйшоў ясны, сонечны дзень (В. Вольскі).

Мяккія, ласкавыя гукі стройным сугалоссем паліліся па пакоі (Я. Колас).

Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага, яснага дня. (М. Багдановіч).

На ёлцы загарэліся чырвоныя, зялёныя, жоўтыя агні.

Не раздзяляюцца коскамі неаднародныя прыметнікі-азначэнні.

Над далёкімі лясамі звісала тонкая блакітная смуга (Я. Колас).

Я гляджу на зялёнае рослае жыта, на крутыя мурожныя ў лузе стагі (С. Грахоўскі).

Плыве над верасам хваёвы душны пах (П. Панчанка).

Насталі кароткія туманныя асеннія дні (Я. Колас).

3. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паміж сабой злучнікамі а, але, ды (у значэнні «але»), аднак, хоць, толькі і інш.

Паўлюк толькі зірнуў, але нічога не сказаў (Я. Колас).

Сонца толькі што ўзышло, аднак прыгравала ўжо даволі горача (Э. Самуйлёнак).

Хлопчык слухаў, ды не верыў (Я. Колас).

Голас яго ўжо быў амаль звычайны, толькі хрыпеў. (І. Шамякін).

І дзядзька быў рыбак выдатны, хоць больш урыўкавы, прыватны. (Я. Колас).

4. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе парных злучнікаў як, так і; не толькі, але (а) і; калі не, то (дык); хоць, але (а); хоць і не, затое (аднак); не то што, але і і інш.

Пажар заўважылі як з баракаў, так і з пасёлка (П. Пестрак).

Маці як несла патэльню яечні на стол, так і застыла з ёю на паўдарозе (І. Шамякін).

Каб не то што сказаць, але і падумаць ніхто кепскага не мог. (І. Мележ).

Лес наш хоць і не дужа вялікі, але прыгожы (М. Ваданосаў).

Якуб Колас – паэт, і паэт не толькі ў сваіх паэмах, але і ў прозе (Б. Сачанка).

Я рад і сонцу, і вясне, і дожджыку (Я. Пушча).

Пазбіраць іх [людзей] толькі трэба ды на добрую дарогу наставіць, ды даць ім добрага камандзіра (Я. Колас).

Касцы ідуць то грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары. (Я. Колас).

Ні далеч, ні час не заслоняць мне родных бароў (Я. Колас).

Потым чуваць ці то птушыны шчэбет-перасвіст, ці то веснавое бульканне ручаін (Я. Брыль).

6. Калі паўторныя злучнікі і, ні, то звязваюць словы як аднародныя часткі ўстойлівых (фразеалагічных) выразаў, то ў іх перад гэтымі злучнікамі коска не ставіцца.

і днём і ноччу, і туды і сюды, і смех і грэх, і смех і слёзы, і смех і гора, і скокам і бокам, і так і сяк, і так і гэтак, і тут і там, і вашым і нашым, і радасць і слёзы, і такі і гэтакі, і ў хвост і ў грыву, і дома і замужам;

ні так ні гэтак, ні бэ ні мэ, ні сёе ні тое, ні з таго ні з сяго, ні ўзад ні ўперад, ні жывы ні мёртвы, ні рыба ні мяса, ні кала ні двара, ні даць ні ўзяць, ні многа ні мала, ні больш ні менш, ні адтуль ні адсюль, ні свет ні зара, ні стаць ні сесці, ні села ні пала, ні слуху ні духу, ні складу ні ладу, ні гневу ні ласкі, ні канца ні краю, ні сват ні брат, ні к сялу ні к гораду, ні ў кола ні ў мяла, ні ў пяць ні ў дзесяць, ні грозьбай ні просьбай, ні спору ні ўмалоту, ні дому ні лому;

то скокам то бокам, то сюды то туды, то ўзад то ўперад, то тое то сёе, то так то сяк і інш.

7. Не аддзяляюцца коскай таксама два аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паўторнымі злучнікамі, калі яны паводле сэнсу і інтанацыйна ўтвараюць адзінства.

Як хмары закрылі і сонца і зоры, пайшоў [Каліна] партызаніць да бору. (П.Броўка).

Вітаю цябе я і соллю і хлебам! (Я. Купала).

І дзень і два яны ў дарозе (Я. Колас).

Ці вясною ці ўлетку шмат народу на палетку (А. Русак).

8. Коскай раздзяляюцца ўсе аднародныя члены сказа, калі папярэднія з іх звязаны паміж сабой без злучнікаў, а наступныя – пры дапамозе паўторнага злучніка і.

Жыццё чулася ў траве, у гаёчку, і лясочку, на палях, і на лугах, і ў зялёненькім лужочку, і ў крынічных берагах (Я. Колас).

Дзень іграе на жалейцы, на трубе, і на ражку, і на сінім трысняку (М. Танк).

9. Калі паўторны злучнік і стаіць пасля першага аднароднага члена, перад ім таксама ставіцца коска.

У песнях жа родны край, родныя словы жылі, і жывуць, і жыць будуць (Я. Купала).

10. Коскай аддзяляюцца аднатыпныя парныя групы аднародных членаў сказа, звязаных паміж сабой злучнікам і.

Выпаў першы снег. Белай коўдрай улёгся на палеткі і лугі, рэкі і азёры (М. Машара).

Сосны і вязы, дубы і асіны вакол возера вартай пасталі (Я. Купала).

11. Калі злучнік і звязвае больш як дзве парныя групы аднародных членаў, то перад ім ставіцца коска.

Лясы ў нашай краіне можна сустрэць вялікія і малыя, і густыя і рэдкія, і хвойныя і змешаныя.

12. Калі злучнік і звязвае пары аднародных членаў, паміж імі коска не ставіцца.

Удзень і ўночы над палямі і лясамі чуліся выбухі снарадаў і аўтаматная страляніна (І. Мележ).

§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца

1. Коскай раздзяляюцца аднолькавыя словы і радзей – спалучэнні слоў, не звязаныя паміж сабой злучнікамі (за выключэннем і, ды), якія пераважна стаяць побач і паўтараюцца для сэнсавага падкрэслівання працягласці, бесперапыннасці дзеяння, для колькаснага або эмацыянальнага выдзялення прадметаў, з’яў, асоб, для ўзмацнення прыметы і ступені якасці, сцвярджэння або адмаўлення і пад.

Плыве, плыве за хмарай хмара. (П. Трус).

Не веру, не веру і не веру. Гэтага не магло быць (К. Крапіва).

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы, калыхайце, люляйце свой напеў векавы. (Н. Гілевіч).

Ніколі, ніколі нідзе не забыць, як хлопцы выходзяць адранкам касіць (П.Броўка).

І рэчка ёсць. А рыбы, рыбы! (Я. Колас).

І вам нічога не цікава, апроч сябе, апроч сябе (Г. Бураўкін).

2. Калі перад словам, якое паўтараецца, стаіць слова толькі або і толькі ці іменна, то коскамі выдзяляецца разам усё гэта спалучэнне.

Перад Лабановічам усплыў вобраз Ядвісі, і зноў аб ёй, толькі аб ёй, пачаў ён думаць (Я. Колас).

Значыць, ты з ім, іменна ты з ім, а не ён з табою (А. Кулакоўскі).

У яго, і толькі ў яго, хацела б яна вучыцца мужнасці, высакародству, адданасці справе (А. Васілевіч).

3. Калі перад кожным словам, якое паўтараецца, стаіць злучнік і, то перад ім ставіцца коска.

І гудуць, і гудуць па азімай раллі трактары (М. Танк).

Глуха шэпча лес зялёны, і шуміць ён, і шуміць (Я. Колас).

Коска ставіцца перад далучальнымі злучнікамі і, ды, якія стаяць пры паўтораным слове з удакладненнем.

Я пакахаў цябе з дзяцінства, і пакахаў да слёз (П. Трус).

4. Коскай не раздзяляюцца пры паўторным ужыванні словы, якія стаяць побач:

два словы, звязаныя адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і): Хваля паветра дрыжыць і дрыжыць (Я. Колас). Кругом была вада і вада (Я. Маўр). Дні бягуць ды бягуць (Я. Колас);

два аднолькавыя або аднакаранёвыя словы, калі наступнае слова ўжываецца з адмоўем не: было не было, прасі не прасі, хочаш не хочаш, дагоніш не дагоніш, купіў не купіў, злавіў не злавіў; дрэва не дрэва, брат не брат, і ён не ён; насіць не перанасіць, вазіць не перавазіць, прасіць не дапрасіцца, чакаць не дачакацца, капаць не дакапацца; сказаць не скажаш, зрабіць не зробіш, зрабіць не зраблю і інш.;

два аднолькавыя словы, калі наступнае слова ўжываецца з часціцай дык і паўтараецца для ўзмацнення меры дзеяння, ступені якасці: закінуў дык закінуў, падскочыў дык падскочыў, скакаць дык скакаць, страсянуў дык страсянуў; вецер дык вецер, паводка дык паводка, чалавек дык чалавек. Калі самалёт крута пайшоў уніз, Сашка не спалохаўся: скакаць дык скакаць (М. Лынькоў). От гэта чалавек дык чалавек (Р. Сабаленка).

§ 47. Коска пры параўнальных зваротах

1. Параўнальныя звароты, якія пачынаюцца злучнікамі як, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, што, як і, чым, выдзяляюцца коскамі.

Па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцілае. (Я. Колас).

Дзяўчаты, нібы русалкі, карагоды водзяць (П. Панчанка).

Поле, нібыта падковай, акружана лесам (І. Навуменка).

Над возерам устае, быццам белая воўна, пахучы туман (З. Бядуля).

Зоры высыпаюць, бы іней. (Я. Колас).

Высокі, аж пад столь, плячысты, што воз сена, стройны і роўны, што сасняк у бары, смуглявы і вясёлы, з усмешкай на белых зубах, як у дзіцяці, ён ішоў на круг (І. Пташнікаў).

2. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў як адзін, як правіла, як звычайна, як знарок, як цяпер, як заўсёды і пад.

Мы па сігналу ваеннай трывогі ўсе, як адзін, уставалі на бой (П. Глебка).

Пажылыя людзі памятаюць, як цяпер, дзень заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Каля сельмага, як заўсёды, збіраюцца вяскоўцы.

3. Пры параўнальных зваротах са злучнікамі як, як быццам, чым і іншых у шэрагу выпадкаў коска не ставіцца.

Коска не ставіцца перад злучнікамі як і чым у спалучэннях больш як (не больш як), больш чым (не больш чым), менш як (не менш як), менш чым (не менш чым), не бліжэй як, не далей як, не часцей як, не радзей як, не іначай як, усё роўна як і пад., якія выражаюць абмежаванне ў прасторы, часе, колькасці.

Абоз расцягнуўся больш як на вярсту (Я. Колас).

Менш чым праз хвіліну Несцяровіч вярнуўся ў хату (К. Чорны).

У вышыню [дуб] не менш як трыццаць метраў, таўшчыня – тры-чатыры абхваты (В. Вольскі).

У такіх спалучэннях коска перад як і чым ставіцца тады, калі яны сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца.

Гасцей чакалі не раней, як праз паўгадзіны (Я. Колас).

Лес патрэбен людзям не меней, чым хлеб (І. Навуменка).

Людзей у лесе было больш, як грыбоў. (Я. Колас).

Ён меў права затрымлівацца ў адным месцы не больш, чым суткі (Я. Брыль).

4. Не выдзяляюцца коскамі:

устойлівыя выразы са злучнікам як: як мага, як след, як мае быць, як належыць, як не ў сябе, а таксама як на далоні, як на іголках і пад.;

Здалёк разгледзець жанчыну як след было цяжка (М. Лупсякоў).

Трэба як належыць рыхтавацца ў дарогу.

Не паспеў Лабановіч як мае быць разгледзець гэтыя ўбогія апартаменты вартаўніка, як зараз жа выплыла з-за дрэў яго постаць (Я. Колас).

ўстойлівыя параўнанні з як: відна як днём, гол як сакол, галодны як воўк, злы як сабака, белы як палатно, белы як снег, пабляднеў як палатно, моцны як дуб, здаровы як бык, лёгкі як пярынка, няўклюдны як мядзведзь, патрэбны як паветра, чорны як сажа, цвёрды як камень, чырвоны як рак, цёмна як ноччу, хітры як ліса, палахлівы як заяц, халодны як лёд, баяцца як агню, берагчы (глядзець) як вока, ведаць як свае пяць пальцаў, маўчаць як рыба, біцца як рыба аб лёд, не бачыць як сваіх вушэй, як рукой зняло, як рукой падаць, як кот наплакаў, растаў як снег, лопнуў як мыльны пузыр, прыстаў як смала, стаіць як укопаны, спаў як забіты, расце як на дражджах, адчуваць сябе як дома, усе як на падбор, як на далоні, як на іголках.

5. Не выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты, якія з’яўляюцца іменнай часткай выказніка.

Яны для мяне як бацькі (В. Быкаў).

Ты як песня тая (Я. Пушча).

Ліпа нібы цёмная хмара за акном (Я. Брыль).

6. Коска не ставіцца перад параўнальным зваротам, калі перад ім ёсць часціца не або прыслоўі зусім, амаль.

Андатра ўмывалася амаль як чалавек (В. Вольскі).

Міхась трымаўся не як сталы чалавек (Я. Колас).

Сонца прыгравала зусім як летам (М. Паслядовіч).

7. Не выдзяляюцца коскамі звароты з як, калі яны ўжытыя са значэннем “у якасці” або са значэннем тоеснасці.

Чмаруцьку ведаюць усе як чалавека з фантазіяй (М. Лынькоў).

Я захоўваю франтавыя пісьмы братоў і сяброў як памяць аб іх.

Гэта кніга выдадзена як дапаможнік для студэнтаў.

Источник

Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх

Аднародныя челны сказа что гэта. Смотреть фото Аднародныя челны сказа что гэта. Смотреть картинку Аднародныя челны сказа что гэта. Картинка про Аднародныя челны сказа что гэта. Фото Аднародныя челны сказа что гэта

Мэты:

паўтарэнне і падагульненне ведаў школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы.

Задачы:

працягваць знаёмства вучняў з аднароднымі членамі сказа;

Аднародныя челны сказа что гэта. Смотреть фото Аднародныя челны сказа что гэта. Смотреть картинку Аднародныя челны сказа что гэта. Картинка про Аднародныя челны сказа что гэта. Фото Аднародныя челны сказа что гэта

Содержимое разработки

Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх

паўтарэнне і падагульненне ведаў школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы.

працягваць знаёмства вучняў з аднароднымі членамі сказа;

развіваць уменне лагічна і доказна выкладаць думкі;

удасканальваць пунктуацыйныя навыкі (пастаноўка, абгрунтаванне знакаў прыпынку);

стварыць сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў сама- і ўзаема-кантролю;

выхоўваць любоў да роднага краю, да прыроды.

Абсталяванне: падручнік, мультымедыйная прэзентацыя, тлумачальны і словаўтваральныя слоўнікі, карткі QR-код.

І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой

Весела гучыць званок,

Яго голас нам знаёмы,

Добры дзень дзеці, рада вас бачыць, сядайце. Няхай сённяшні дзень для вас будзе спрыяльным, а ўрок будзе для вас удалым і плённым. Аднойчы вучні звярнуліся да свайго настаўніка з пытаннем, які дзень тыдня самы спрыяльны, каб пачаць новае жыццё, каб стаць паспяховым, удалым, шчаслівым. Можа, гэта серада?

Настаўнік падумаў і адказаў вучням… Як вы думаеце, які дзень тыдня назваў настаўнік?

Настаўнік падумаў і сказаў:

Гэты дзень тыдня называецца сёння. Вы згодны з мудрым настаўнікам?

Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

ІІ. Арфаграфічная хвілінка. Мэтавызначэнне.

Вучні па тлумачальнаму слоўніку вызначаюць лексічнае значэнне слова “цягнік”. Разбіраюць слова па марфемах.

Пад партамі вучні знаходзяць надрукаваныя словы. Са слоў трэба скласці сказ.

За вокнамі цягніка прамільгнулі шматпавярховыя будынкі, хаты, палі, пералескі.

Чаго не хапае ў сказе? Так, знакаў прыпынку. Сфармулюйце, калі ласка, тэму і мэту нашага ўрока.

Малайцы! А зараз адпраўляемся ў падарожжа па краіне Аднародных членаў сказа. Але мне патрэбны памошнікі. (Вучні падзелены на тры групы, з кожнай выбіраецца камандзір)

ІІІ. Практычная частка.

Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

Як называецца слова, якое мае больш шырокае значэнне ў параўнанні са значэннем аднародных членаў?

Пры дапамозе якіх злучнікаў злучаюцца аднародныя члены сказа?

Як адрозніць аднародныя азначэнні ад неаднародных?

Калі ставяцца коскі пры аднародных членах?

Калі коскі пры аднародных членах сказа не ставяцца?

Раскажыце аб знаках прыпынку пры наяўнасці абагульняючага слова пры аднародных членах сказа.

Аднароднымі членамі сказа не з’яўляюцца?

Заданне №1. Адначце сказы з аднародным членамі сказа.

1. За крайняй хатай вёсачкі далёка распасціраліся жоўтае поле.

2. Прыдарожная канава зарасла травой з жоўтымі і белымі кветкамі.

3. На прасторнай раўніне каля дарогі стаяла белая бяроза.

4. Восень прыбрала дрэвы ў залаты ўбор, і бяроза была шчаслівая.

6. Шапаціць мне штосьці жыта, хоць слоў не гаворыць.

7. Снег засыпаў поле, лес, жыллё людзей.

8. Ішло і ішло гэта шэрае поле.

9. Мой край ясназоры прайшоў ты нямала шырокіх і вузкіх дарог.

10. Снежнае поле заблісчэла на вясновым сонцы.

11. Пацяклі, загаварылі першыя ручаіны.

12. Чалавек павінен падарожнічаць і ведаць тую зямлю, на якой нарадзіўся.

Заданне №2. Графічны дыктант.

Настаўнік чытае сказы, а вучні складаюць іх схемы. Адзін вучань будуе схемы на дошцы.

1. Зелена было ўсюды: у полі, на гародах і балотах. (І. Мележ)

2. Жывое асяроддзе: жывёлы, птушкі, расліны – акружаюць нас навокал. (В. Вітка)

3. І лес, і поле, і луг, і гай – усё маўчала. (Якуб Колас)

Заданне №3. Замест кропак устаўце абагульняльныя словы. Сказы запішыце і расстаўце знакі прыпынку.

… зямля дрэвы стрэхі пакрыліся звонкай ледзяной коркай. (А. Астрэйка)

Сонца загляне … у лес на поле і луг. (А. Астрэйка)

І гэтае яснае сонца і поле і гэты высокі бор і хвойнік … зліваецца ў адзін малюнак. (А. Астрэйка)

Заданне №4. Устаўце патрэбныя злучнікі (і, а, але) замест кропак.

Ночы пахнуць мёдам … сенам.

Узняўся моцны вецер … хмары не разагнаў.

Дым не падымаўся … плыў над зямлёю.

Прамяні сонца не ззяюць … тлеюць над лесам.

Прыгожы … вялікі будынак нашай школы.

Пакой быў невялічкі … ўтульны.

ІV. Фізкультхвілінка. Станцыя “Музыкальная”.

VІ. Замацаванне. Тэст (выкананы ў праграме Plickers). Станцыя “Кемлівая”.

1. Аднароднымі з’яўляюцца тыя члены сказа, якія:

адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа і выконваюць адну і тую ж сінтаксічную функцыю;

звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю;

адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа, але выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі.

2. Аднароднымі членамі сказа могуць быць:

толькі галоўныя члены сказа;

толькі даданыя члены сказа;

і галоўныя, і даданыя члены сказа.

3. Аднародныя члены сказа злучаюцца:

пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ;

пры дапамозе інтанацыі пералічэння;

пры дапамозе злучальных злучнікаў і інтанацыі пералічэння.

4. Якую сінтаксічную ролю выконваюць у сказе выдзеленыя словы? Люблю бары, бярозкі і пушчы яшчэ з ваеннай бежанскай пары.

5. Які са сказаў мае аднародныя члены?

Ля Браслаўскіх азёр гусі-лебедзі мыліся.

Пячоркі і даліны купаюцца ў вясеннім сонцы.

6. Вызначце сказ, у якім ёсць некалькі радоў аднародных членаў.

Дзень спякотны і вясёлы з песняй жніўнаю прыйшоў;

Прабег па сэрцы і па кожнай жылцы пяшчотны, ласкавы вецярок.

7. Адзначце сказ, у якім ёсць развітыя аднародныя члены.

Туман то гусцеў, набываючы колер хмары, то радзеў, растаючы ў сонечным святле.

Люблю сівых дубоў калоны, і соснаў стромкія ствалы, і мёду поўныя калоды.

8. Да якога сказа правільна пабудавана схема?

На ўзвышшы стаяць у задуменным спакоі кучаравыя дубы-асілкі і моўчкі паглядаюць уніз на каляровую лугавіну [О і О].

Лес пры дарозе пухкае, трашчыць[О, О, О ].

Ад сонечных промняў ільдзінкі пераліваліся аранжавымі, чырвонымі, сінімі, блакітнымі іскрынкамі. [О, О, О].

9. У якім сказе ёсць абагульняльнае слова?

Змрочны гушчар пераходзіць непрыкметна ў зараснікі вольхі і лазы, у балоцістую нізіну.

У лесе выразна адрозніваюцца галасы берасцянак, лясных жаўрукоў, сініц, драздоў.

Тут аб’ядналіся разам усе выгоды: і лес, і луг, і шырокая рака, і зараснік.

10. У якім сказе правільна расстаўлены знакі прыпынку?

Поле злёгку хвалюецца і пераліваецца, то светла-зялёнымі, то цёмна-сінімі фарбамі.

У сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем і ліпы і бярозы каля хат і дрэвы ў недалёкім лесе.

Смуга ахінае далёкія вёскі і ўзгоркі, палі і пралескі.

Адказы: 1 а; 2 с; 3 с; 4 а; 5 б; 6 б; 7 б; 8 а; 9 с; 10 с.

Дапоўніце расказ, выкарыстоўваючы падыходзячыя па сэнсу словы.

Мой дзень пачынаецца рана. У шэсць гадзін раніцы я О, О, О, О і О. Раніцай звычайна іду пешшу, гэта вельмі асвяжае. У дзевяць гадзін пачынаюцца заняткі. Урокі О, О, О, О, О праходзяць хутка. Пасля ўрокаў О і О ідзём на лыжах у лес. Вакол усё пакрыта снегам: і О, і О, і О.

Мы вяртаемся дадому адпачыўшымі, а потым рыхтуем ўрокі. Увечары я або О, або О.

VІІ. Падвядзенне вынікаў.

VІІІ. Рэфлексія. Станцыя “Канцавая”.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *