Аднародныя челны сказа что гэта 4 класс
Аднародныя челны сказа что гэта 4 класс
Просты прыклад: Учора я быў у садзе і збіраў там прыгожыя яблыкі, грушы, слівы. (Аднародныя члены сказа: яблыкі, грушы, слівы; Адносяцца да слова прыгожыя).Можам паставіць пытанне ад слова прыгожыя: прыгожыя што? яблыкі; што? грушы; што? слівы.
Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа:
1. Коска ставіцца:
1. Пры сувязі аднародных членаў інтанацыйна (без злучнікаў):
Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам (Я. Колас)
2. Паміж аднароднымі членамі з паўторнымі злучнікамі:
У жыцці можна і радавацца, і плакаць, і траціць надзею, і вечна шукаць усё большага шчасця.
3. Паміж аднароднымі членамі перад злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак (супраціўныя злучнікі):
Прамені сонца не ззяюць, а тлеюць над лесам (М. Лынькоў)
4. Паміж парамі аднародных членаў, у якіх аднародныя члены звязаны злучнікам і:
Алёшаў конь спыніўся, стаяў і дрыжаў, пасля падструніўся і застагнаў.
А холад не толькі не адступіў, а як бы нават узняўся мацней (І.М.).
2. Коска не ставіцца:
1. Паміж аднароднымі членамі з адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або:
Заснулі навокал сады і імшары (С. Шушкевіч).
2. Перад першым паўторным злучнікам:
Партызаны былі і ля ложка, і ля стала, і ля шафы, што стаяла ля сцяны (Пташ.).
3. Перад і, які паўтараецца, але злучае розныя аднародныя члены:
Яшчэ нямала дзён цікавых і раніц светлых і ласкавых (Я. Колас). (Каб не памыліцца, стаўце пытанне да аднародных членаў!)
4. Калі аднародныя члены звязаны неаднолькавымі злучнікамі, што змяняюць адзін аднаго (і, ды):
Усе пафукваюць ды студзяць і верашчаку тую вудзяць і толькі чаўкаюць губамі ды зрэдку скрыгаюць зубамі (Якуб Колас).
5. У непадзельных выразах (ні тое ні сеё, ні жывы ні мёртвы):
Коні стаялі ні жывыя ні мертвыя (І. Пташнікаў)
Абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа
1. Двукроп’е:
1. Пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа.
2. Пасля слоў а іменна, напрклад.
3. Перад пералічэннем аднародных членаў у афіцыйна-дзелавым і навуковым стылі.
2. Працяжнік:
1. Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняльным словам.
3. З дзвюх бакоў, калі аднародныя члены стаяць у сярэдзіне сказа і маюць удакладняльнае значэнне.
Урок па беларускай мове «Аднародныя члены сказа» 4 клас
Тэма: “Аднародныя члены сказа”
Мэты: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні і першасным замацавані ведаў па тэме “Аднародныя члены сказа”, у выніку чаго вучні будуць ведаць:
Якія члены сказа з’яўляюцца аднароднымі;
Што аднароднымі могуць быць дзейнікі, выказнікі, даданыя члены сказа;
Вылучаць сказы з аднароднымі членамі.
Садзейнічаць развіццю вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
Ствараць умовы для станоўчай псіхалагічнай атмасферы, у тым ліку даверу і супрацоўніцтва.
Абсталяванне: мультэмедыйная прэзентацыя; карткі для складання схемы адказу; рамонкі для групавой работы; заданні для парнай і індывідуальнай работы.
І Арганізацыйны момант
Празвінеў званок, пачынаецца ўрок.
Вочкі вашы бачаць, вушкі чуюць,
Ножкі сябруюць, а ручкі працуюць.
(звяртаецца ўвага на пасадку вучняў.)
Я жадаю вам, каб урок прайшоў паспяхова і ў добрым настроі.
Запрашаю вас у падарожжа па беларускай мове. Прапаную ўзяць з сабой рукзачок. У яго мы возьмем веды і навыкі, якія спатрэбяцца нам з вамі.
Ваш сшытак сёння будзе сшыткам падарожніка.
— Усе запісы будзем выконваць прыгожа, правільна і хутка.
ІІ Арфаграфічная размінка
Хмарка (у,ў)сінім небе тае.
Мкну..ь у вырай жура..лі.
(Не)ч..ваць (у,ў) лесе птушак,
Летні гом..н сціх і шум.
М..тылько.. няма і мушак –
Луг ахута.. мілы сум. (С. Новік-Пяюн)
Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
-Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.
-Паўтарыце да канца радка.
-Якое слова схавалася ў гэтых літарах? (Слова “восень”).
Запішам яго пасярэдзіне новага радка з вялікай літары. Кропку не ставім.
Вы шмат ведаеце і ўмееце, але падарожжа дае магчымасць адкрываць новае. Таму трэба выбраць, па якой дарозе мы з вамі пойдзем, дзе яшчэ не былі на ўроках беларускай мовы.
І V Паведамленне тэмы і мэт урока
Наш накірунак “Аднародныя члены сказа”.Сёння мы даведаемся, што такое аднародныя члены сказа і нывучымся вызначаць іх у сказе. Што ж у дарогу!
Вось мы і гатовы да падарожжа. Але маршрут які нам выбраць? Трэба атрымаць карту, якая знаходзіцца ў куфры. А для гэтага трэба выканаць наступнае заданне:
Асіны, бярозы гнуцца пад парывамі ветру. Сосны грозна шумяць. Хмары пацямнелі, насунуліся, паліліся на зямлю цёплым дажджом. Ён напаіў палі, лугі і лясы.
Нарэшчэ выглянула ласкавае, цёплае сонейка.
Знайдзіце сярод прапанаваных сказаў лішні.
Знайдзіце сказ з аднароднымі дзейнікамі.
-Мы справіліся з заданнем. Куфар адчыненны. Перад намі карта падарожжа. (Лес – Паляна – Рака – Запаведнік – Дом).
А на паляне нас ўжо чакае ПАЛЯВІЧОК. Ён прапануе пабыць перакладчыкамі. Патрэбна перакласці словы на беларускую мову. На экране з’яўляюцца малюнкі. Вучні даюць назву па-беларуску. За правільны адказ атрымліваюць фішкі.
V Замацаванне матэрыяла
Настаўнік раздае рамонкі, у цэнтры якіх запісаны сказ. Адно слова выдзелена.
У беларускіх лясах водзяцца звяры.
Трэба дапісаць словы, якія могуць замяніць выдзеленае слова.
Палявісок задаволены вашай працай і прапануе вам у сшыткі запісаць пад дыктоўку сказ. (Адзін вучань працуе каля дошкі.)
На лясной палянцы працавітыя мурашкі і вясёлыя павучкі гуляюць у хованкі.
Знайдзіце і падкрэсліце аднародныя члены сказа. (Дзейнікамі.)
Якія мы малайцы! Падарожнічаем далей. Наперадзе Лес. Але звярніце ўвагу на надпіс. (ЗАПАВЕДНІК,).
У такі лес не кожны можа зайсці. Таму і заданне бедзе сваеасаблівым. Вы ў парах прачыцтаеце сказ, параіцеся з суседам, знойдзеце і падкрэсліце аднародныя члены сказа. Хто выканае заданне – падымае руку. Заданне ў вас на партах.
У запаведніку хлопчыкі і дзяўчынкі любуюцца і захапляюцца прыгажосцю восенію
-Што ёсць асаблівае ў гэтым сказе? (Ёсць аднародныя дзейнікі і аднародныя выказнікі ў адным сказе).
Лесавічок падрыхтаваў вам прыгожы сказ. Але падзьмуў вецер і словы разляцеліся. Давайце зноў збяром сказ, каб атрымаць падарунак Лесавічка.
У карагодзе закружыліся жоўтыя і чырвоныя сыраежкі.
-Дапоўніце і запішыце яго.
Прачытайце ўсе сказы, якія вы запісалі сёння ў сшытак.
Восень залатая сее казку на зямлі.
На лясной палянцы працавітыя мурашкі і вясёлыя павучкі гуляюць у хованкі.
Бярозы, асіны, клёны падарылі рэчцы свае лісцікі-караблікі.
У карагодзе закружыліся жоўтыя і чырвоныя сыраежкі.
Якая цудоўная восень!
Што ў вас атрымалася? (ТЭКСТ).
Гэта тэкст-апісанне ці тэкст-апавяданне? (ТЭКСТ-АПІСАННЕ)
Якія члены сказа называюцца аднароднымі?
V І Падвядзенне вынікаў занятку. Дамашняе заданне.
Мы сёння падчас падарожжа не проста пагулялі, але і многаму навучыліся. Прапаную вам прадоўжыць адзін са сказаў:
Мне пашчаціла сёння працаваць з такімі тэленавітымі і зацікаўленымі вучнямі, якія імкнуцца размаўляць на роднай мове і з павагай ставяцца да яе.
Тэма: Аднародныя члены сказа
І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.
— 3 якім настроем вы пачынаеце ўрок? Чаму?
ІІ. “Палётнае”паўтарэнне, складанне кластэра.
— Над якой тэмай мы пачалі працаваць на папярэднім уроку? (над тэмай «Сказ».) Давайце пабудуем кластэр і абазначым, што мы ведаем пра сказ.
— З якіх членаў сказа складаецца сказ? (3 галоўных і даданых членаў сказа.)
— Назавіце галоўныя і даданыя члены сказа. (Дзейнік і выказнік — галоўныя члены сказа; азначэнне, акалічнасць, дапаўненне — даданыя.)
— Што абазначае дзейнік? (Пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.)
— На якія пытанні часцей заўсё адказвае дзейнік? (Хто?Што?)
— Якімі часцінамі мовы часцей за ўсё вьгражаецца дзейнік? (Назоўнікамі, займеннікам.)
Што абазначае выказнік? (Што гаворыцца пра дзейнік.)
— На якія пытанні адказвае? (Што рабіць? Што зрабіць?)
— Якой часцінай мовы часцей за ўсё з’яўляецца? (Дзеясловам.)
— На якія пытанні могуць адказваць даданыя члены сказа? (Які?Якая? Якое?Дзе?Адкуль?Калі?Як?Куды?Каго? Чаго?Каму? і г. д.)
Якімі часцінамі мовьг яны з’яўляюцца? Так, назоўнікам, прыметнікам, займеннікам; прыслоўем — гэту часціну мовы будзем вывучаць пазней.
Паступова ствараецца кластэр.
ІIІ. Праверка дамашняга задання.
− Чым з’яўляюцца галоўныя і даданыя членьг сказа? (Грамтычнай асновай сказа.)
− Назавіце граматьгчную аснову кожнага з запісаньгх дома сказаў.
IV. Хвілінка чыстапісання.
Грыб… … … (Грыбнік грыбок грыбочак)
− Якой часцінай мовы з’яўляецца слова «грыб»? (Назоўнікам.)
− Напішыце да гэтага слова аднакаранёвыя назоўнікі. (Грыбнік, грыбок, грыбочак.)
− Разбярыце па саставу два словы на выбар.
− Ці любіце вы хадзіць у грыбы?
На дошцы размешчаны малюнак: кошык, а таксама малюнк i грыбоу. Назав i це i х.
− Якія грыбы «ляжаць» у кошыку?
Прыкладныя адказы дзяцей:
Коля знайшоў падбярозавік.
− Якой часцінай мовы выражаны дзейнік у кожным сказе? (Адказы)
VI.Тлумачэнне новага матэрыялу.
− Якім, на ваш погляд, павінен быць сапраўдны сябар? Як вы разумееце выраз: «Яны сябруюць так, што іх вадой не разліць»?
Прыкладныя адказы дзяцей:
Усё дзеляць напапалам, спачатку думаюць пра сябра, а потым пра сябе; разам гуляюць, працуюць.
− Ці з’яўляемся мы ў класе сябрамі? (З’яўляемся.)
− Калі мы ўсе сябры, давайце збяром грыбы разам. Які ў нас атрымаецца сказ? Запішам яго.
Мы сабралі баравікі, падбярозавікі, махавікі, лісічкі, сыраежкі.
− Параўнаем запісаныя сказы. Чым яны падобныя, чым адрозніваюцца? (Адказы дзяцей.)
Сказы пра тое, як дзеці збіраюць грыбы.
У кожным сказе ёсць дзейнік, выказнік, даданыя члены сказа.
У першых двух сказах адзін даданы член сказа, у апошнім — некалькі.
− Пастаўце пытанні да даданых членаў сказа. (Сабралі (што?) баравікі; сабралі (што?) лісічкі; сабралі (што?) падбярозавікі і г. д.)
− Што вы заўважылі? (Даданыя члены сказа адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго слова.)
1) Работа з правілам.
− Прачытайце правіла на с. 45.
− Як называюць даданыя члены сказа ў апошнім сказе? (Аднародныя члены сказа.)
− Прачытайце правіла ўголас і пастаўце два пытанні да правіла.
Якія члены сказа называюцца аднароднымі?
Якія члены сказа могуць быць аднароднымі?
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Сядзем зноў займацца.
3) Работа па падручніку.
Практыкаванне №64. с. 44 — вусна.
Пытанні да малюнка:
− Прачытайце надпіс да малюнка. Назавіце аднародныя члены сказа.
− Адкажыце, якімі членамі сказа яны з’яўляюцца.
VII.Замацаванне новага матэрыялу.
Работа па варыянтах.
Практыкаванне № 65. с. 45.
1 варыянт— выпісаць сказы з аднароднымі галоўнымі членамі сказа.
2 варыянт — выпісаць сказы з аднароднымі даданымі членамі сказа.
На дошцы запісаны словы: смяяцца, радавацца, крычаць, сумаваць, плакаць, скакаць, турбавацца, адпачываць, працаваць, ганарыцца.
− Прачытайце словы. Якой часцінай мовы яны з’яўляюцца? Дапоўніце сказ гэтымі словамі, каб яны адлюстроўвалі ваш настрой пасля ўрока:
− Мне хочацца. Прыкладныя адказы вучняў:
Мне хочацца смяяцца, радавацца, скакаць, ганарыцца сабою.
Мне хочацца сумаваць, плакаць, турбавацца, I г, д,
− Ці ёсць у гэтых сказах аднародныя члены сказа? (Настаўнік звяртае ўвагу на адказы дзяцей.)
IX. Дамашняе заданне. Пр.69 с.47
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Специфика преподавания предмета «Родной (русский) язык» с учетом реализации ФГОС НОО
Курс профессиональной переподготовки
Русский язык и литература: теория и методика преподавания в образовательной организации
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-1399768
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
В Петербурге школьникам разрешили уйти на каникулы с 25 декабря
Время чтения: 2 минуты
Минпросвещения планирует выделить «Профессионалитет» в отдельный уровень образования
Время чтения: 2 минуты
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Петербургский Политех перевел студентов на дистанционку
Время чтения: 1 минута
В Госдуме проверят содержание учебников русского языка как иностранного
Время чтения: 2 минуты
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Беларуская мова. 4 клас. Тэма ўрока: Сказы з аднароднымі членамі (2-я гадзіна)
План-канспект урока Беларускай мовы ў 4 класе.
Тэма ўрока: Сказы з аднароднымі членамі (2-я гадзіна)
Мэты:
1. Пазнаёміць з правіламі адасаблення аднародных членаў сказа на пісьме.
2. Удасканальваць уменні вучняў інтанаваць сказы з аднароднымі членамі сказа.
3. Фарміраваць навык правільна будаваць і ўжываць сказы такога тыпу пры складанні тэксту.
4. Развіваць маўленне вучняў, арфаграфічную зоркасць
План урока
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
— Добры дзень. Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.
2. Праверка дамашняга задання
Вучні чытаюць сказы з аднароднымі членамі, вызначаюць іх: на якое пытанне адказваюць, да якога слова адносяцца, якімі членамі сказа – галоўнымі або даданымі – з’яўляюцца.
3. Хвілінка чыстапісання. Арфаграфічная размінка
— Зараз запішам: дата, класная работа.
Вучні запісваюць у сшыткі.
— Прачытайце словы, якія запісаны на дошцы.
_ягнік, _ішыня, па_еркі, іс_і, глядзе_ь.
— Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.
Адзін вучань ля дошкі, растлумачвае ўстаўленыя літары.
— Запішыце ў сшыткі два прыклады на гэта правіла.
Дзеці запісваюць, потым некалькі прыкладаў зачытваюць.
4. Паведамленне тэмы ўрока
— Запішыце сказ пад дыктоўку:
Дзяўчынка дастала з ранца і паклала на парту сшытак, падручнік, пенал.
Дзеці запісваюць сказ у сшыткі, адзін вучань ля дошкі.
— Знайдзіце і падкрэсліце галоўныя члены сказа.
— Дзяўчынка – дзйнік, дастала і паклала – выказнік.
— Знайдзіце словы ў сказе, якія адказваюць на адно і тое ж пытанне, слова да якога яны адносяцца. Што гэта за словы?
— Дзяўчынка (Што зрабіла?) дастала і паклала (Што?) сшытак, падручнік, пенал. Гэта аднародныя члены сказа.
— Над якой тэмай сення будзем працягваць працаваць?
— Аднародныя члены сказа.
— Чаму паставілі коскі? І чаму не паставілі?
— Адасобілі аднародныя члены сказа, там дзе злучнік коска не патрэбна.
— Што дапамагло паставіць коскі?
— Зробім вывад: як абазначаюцца аднародныя члены сказа на пісьме?
— Коскай або злучнікам.
5. Работа з падручнікам
Практыкаванне 58 вусна.
— Прачытайце верш. Якія літары трэба паставіць замест кропак? Растлумачце. Знайдзіце ў вершы аднародныя члены сказа. Дакажыце, што яны з’яўляюцца аднароднымі.
— Разгледзьце малюнкі і прачытайце дадзеныя словы і словазлучэнні да кожнага малюнка. Складзіце некалькі сказаў, каб у вас атрымалася апавяданне, і запішыце іх. Сказы павінны быць: з аднароднымі дзейнікамі, з аднароднымі выказнікамі, з аднароднымі даданымі членамі сказа.
Вучні самастойна выконваюць работу. Праверка, выпраўленне памылак.
Слоўнікавая работа
— Перакладзіце на беларускую мову словы.
Игра, игрок, кукла, железная дорога, поезд.
Вучні запісваюць словы ў сшытак. Праверка, выпраўленне памылак.
6. Работа у сшытку на друкаванай аснове (с. 27, пр. 1-3)
7. Вынік урока
— На якой тэмай працавалі?
— Сказы з аднароднымі членамі.
— Пра што новае даведаліся? Што выклікала цяжкасці? (адказы вучняў)
8. Дамашняе заданне
Запісана на дошцы. Правіла, старонка 37, практыкаванне 62.
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх
Мэты:
паўтарэнне і падагульненне ведаў школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы.
Задачы:
працягваць знаёмства вучняў з аднароднымі членамі сказа;
Содержимое разработки
Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх
паўтарэнне і падагульненне ведаў школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы.
працягваць знаёмства вучняў з аднароднымі членамі сказа;
развіваць уменне лагічна і доказна выкладаць думкі;
удасканальваць пунктуацыйныя навыкі (пастаноўка, абгрунтаванне знакаў прыпынку);
стварыць сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў сама- і ўзаема-кантролю;
выхоўваць любоў да роднага краю, да прыроды.
Абсталяванне: падручнік, мультымедыйная прэзентацыя, тлумачальны і словаўтваральныя слоўнікі, карткі QR-код.
І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой
Весела гучыць званок,
Яго голас нам знаёмы,
Добры дзень дзеці, рада вас бачыць, сядайце. Няхай сённяшні дзень для вас будзе спрыяльным, а ўрок будзе для вас удалым і плённым. Аднойчы вучні звярнуліся да свайго настаўніка з пытаннем, які дзень тыдня самы спрыяльны, каб пачаць новае жыццё, каб стаць паспяховым, удалым, шчаслівым. Можа, гэта серада?
Настаўнік падумаў і адказаў вучням… Як вы думаеце, які дзень тыдня назваў настаўнік?
Настаўнік падумаў і сказаў:
Гэты дзень тыдня называецца сёння. Вы згодны з мудрым настаўнікам?
Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.
ІІ. Арфаграфічная хвілінка. Мэтавызначэнне.
Вучні па тлумачальнаму слоўніку вызначаюць лексічнае значэнне слова “цягнік”. Разбіраюць слова па марфемах.
Пад партамі вучні знаходзяць надрукаваныя словы. Са слоў трэба скласці сказ.
За вокнамі цягніка прамільгнулі шматпавярховыя будынкі, хаты, палі, пералескі.
Чаго не хапае ў сказе? Так, знакаў прыпынку. Сфармулюйце, калі ласка, тэму і мэту нашага ўрока.
Малайцы! А зараз адпраўляемся ў падарожжа па краіне Аднародных членаў сказа. Але мне патрэбны памошнікі. (Вучні падзелены на тры групы, з кожнай выбіраецца камандзір)
ІІІ. Практычная частка.
Якія члены сказа называюцца аднароднымі?
Як называецца слова, якое мае больш шырокае значэнне ў параўнанні са значэннем аднародных членаў?
Пры дапамозе якіх злучнікаў злучаюцца аднародныя члены сказа?
Як адрозніць аднародныя азначэнні ад неаднародных?
Калі ставяцца коскі пры аднародных членах?
Калі коскі пры аднародных членах сказа не ставяцца?
Раскажыце аб знаках прыпынку пры наяўнасці абагульняючага слова пры аднародных членах сказа.
Аднароднымі членамі сказа не з’яўляюцца?
Заданне №1. Адначце сказы з аднародным членамі сказа.
1. За крайняй хатай вёсачкі далёка распасціраліся жоўтае поле.
2. Прыдарожная канава зарасла травой з жоўтымі і белымі кветкамі.
3. На прасторнай раўніне каля дарогі стаяла белая бяроза.
4. Восень прыбрала дрэвы ў залаты ўбор, і бяроза была шчаслівая.
6. Шапаціць мне штосьці жыта, хоць слоў не гаворыць.
7. Снег засыпаў поле, лес, жыллё людзей.
8. Ішло і ішло гэта шэрае поле.
9. Мой край ясназоры прайшоў ты нямала шырокіх і вузкіх дарог.
10. Снежнае поле заблісчэла на вясновым сонцы.
11. Пацяклі, загаварылі першыя ручаіны.
12. Чалавек павінен падарожнічаць і ведаць тую зямлю, на якой нарадзіўся.
Заданне №2. Графічны дыктант.
Настаўнік чытае сказы, а вучні складаюць іх схемы. Адзін вучань будуе схемы на дошцы.
1. Зелена было ўсюды: у полі, на гародах і балотах. (І. Мележ)
2. Жывое асяроддзе: жывёлы, птушкі, расліны – акружаюць нас навокал. (В. Вітка)
3. І лес, і поле, і луг, і гай – усё маўчала. (Якуб Колас)
Заданне №3. Замест кропак устаўце абагульняльныя словы. Сказы запішыце і расстаўце знакі прыпынку.
… зямля дрэвы стрэхі пакрыліся звонкай ледзяной коркай. (А. Астрэйка)
Сонца загляне … у лес на поле і луг. (А. Астрэйка)
І гэтае яснае сонца і поле і гэты высокі бор і хвойнік … зліваецца ў адзін малюнак. (А. Астрэйка)
Заданне №4. Устаўце патрэбныя злучнікі (і, а, але) замест кропак.
Ночы пахнуць мёдам … сенам.
Узняўся моцны вецер … хмары не разагнаў.
Дым не падымаўся … плыў над зямлёю.
Прамяні сонца не ззяюць … тлеюць над лесам.
Прыгожы … вялікі будынак нашай школы.
Пакой быў невялічкі … ўтульны.
ІV. Фізкультхвілінка. Станцыя “Музыкальная”.
VІ. Замацаванне. Тэст (выкананы ў праграме Plickers). Станцыя “Кемлівая”.
1. Аднароднымі з’яўляюцца тыя члены сказа, якія:
адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа і выконваюць адну і тую ж сінтаксічную функцыю;
звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю;
адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа, але выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі.
2. Аднароднымі членамі сказа могуць быць:
толькі галоўныя члены сказа;
толькі даданыя члены сказа;
і галоўныя, і даданыя члены сказа.
3. Аднародныя члены сказа злучаюцца:
пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ;
пры дапамозе інтанацыі пералічэння;
пры дапамозе злучальных злучнікаў і інтанацыі пералічэння.
4. Якую сінтаксічную ролю выконваюць у сказе выдзеленыя словы? Люблю бары, бярозкі і пушчы яшчэ з ваеннай бежанскай пары.
5. Які са сказаў мае аднародныя члены?
Ля Браслаўскіх азёр гусі-лебедзі мыліся.
Пячоркі і даліны купаюцца ў вясеннім сонцы.
6. Вызначце сказ, у якім ёсць некалькі радоў аднародных членаў.
Дзень спякотны і вясёлы з песняй жніўнаю прыйшоў;
Прабег па сэрцы і па кожнай жылцы пяшчотны, ласкавы вецярок.
7. Адзначце сказ, у якім ёсць развітыя аднародныя члены.
Туман то гусцеў, набываючы колер хмары, то радзеў, растаючы ў сонечным святле.
Люблю сівых дубоў калоны, і соснаў стромкія ствалы, і мёду поўныя калоды.
8. Да якога сказа правільна пабудавана схема?
На ўзвышшы стаяць у задуменным спакоі кучаравыя дубы-асілкі і моўчкі паглядаюць уніз на каляровую лугавіну [О і О].
Лес пры дарозе пухкае, трашчыць[О, О, О ].
Ад сонечных промняў ільдзінкі пераліваліся аранжавымі, чырвонымі, сінімі, блакітнымі іскрынкамі. [О, О, О].
9. У якім сказе ёсць абагульняльнае слова?
Змрочны гушчар пераходзіць непрыкметна ў зараснікі вольхі і лазы, у балоцістую нізіну.
У лесе выразна адрозніваюцца галасы берасцянак, лясных жаўрукоў, сініц, драздоў.
Тут аб’ядналіся разам усе выгоды: і лес, і луг, і шырокая рака, і зараснік.
10. У якім сказе правільна расстаўлены знакі прыпынку?
Поле злёгку хвалюецца і пераліваецца, то светла-зялёнымі, то цёмна-сінімі фарбамі.
У сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем і ліпы і бярозы каля хат і дрэвы ў недалёкім лесе.
Смуга ахінае далёкія вёскі і ўзгоркі, палі і пралескі.
Адказы: 1 а; 2 с; 3 с; 4 а; 5 б; 6 б; 7 б; 8 а; 9 с; 10 с.
Дапоўніце расказ, выкарыстоўваючы падыходзячыя па сэнсу словы.
Мой дзень пачынаецца рана. У шэсць гадзін раніцы я О, О, О, О і О. Раніцай звычайна іду пешшу, гэта вельмі асвяжае. У дзевяць гадзін пачынаюцца заняткі. Урокі О, О, О, О, О праходзяць хутка. Пасля ўрокаў О і О ідзём на лыжах у лес. Вакол усё пакрыта снегам: і О, і О, і О.
Мы вяртаемся дадому адпачыўшымі, а потым рыхтуем ўрокі. Увечары я або О, або О.
VІІ. Падвядзенне вынікаў.
VІІІ. Рэфлексія. Станцыя “Канцавая”.