хадасевіч лісавая код геніяльнасці

Екатерина Хадасевич-Лисовая

Знакамітыя выпускнікі. Кацярына Хадасевіч-Лісавая

Працягвацца праца над праектам “Знакамітыя выпускнікі”. У яго межах адбылася чарговая сустрэча. Дарэчы, госця, якую запрасілі ў школу, у гэтай самай школе ў якасці педагога бывае кожны дзень, а тут давялося прадставіцца з іншага боку.

Кацярына Станіславаўна акрамя прафесіі настаўніка паспрабавала авалодаць прафесіяй пісьменніка. Па яе словах першыя літаратурныя спробы адбыліся ў нашай школе, калі даводзілася браць удзел у розных літаратурных конкурсах. Першы твор легенда “Цірэй і Эйра” быў апублікаваны ў часопісе “Першацвет” № 11, 1996г. Першая кніга для даросых раман “На взлете счастья” выйшаў у 2004-м годзе. Потым пабачылі свет кнігі для дзяцей “Падарожжы ў Чароўны лес” (“Мастацкая літаратура” 2008г.), “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка” (“Літаратура і мастацтва” 2012г.), “Казкі Сіняй падушкі” (“Звязда” 2013г.), “Код геніяльнасці” (“Харвест” 2014г.), “Казкі сівой даўніны” (“Звязда” 2014г.)

За кнігу “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка” Кацярына атрымала дыплом ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2012 года” ў галіне дзіцячай літаратуры.

Таксама творы аўтара для розных чытацкіх аўдыторый увайшлі ў калектыўныя зборнікі: “Вальс пад журлівыми таполямі”, “У храме зямнога кахання”, “Самая чароўная кветка”, “Пакуль б’ецца сэрца”, “Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Залаты талер”, “Пакліч у госці сонца”, “Митины каникулы”, “Падарунак ад Дзеда Мароза”, “Самое счастливое Рождество”.

У 2006-м годзе Кацярына Хадасевіч-Лісавая стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Днямі Кацярына Станіславаўна правяла творчую сустрэчу з вучнямі 4-х класаў, якія таксама працуюць над калектыўнай творчай справай “Знакамітыя выпускнікі” і менавіта яе абралі для стварэння свайго праекту. Дзеці даведаліся як, калі і чаму яна стала літаратарам, пазнаёміліся з кнігамі аўтара і нават з некаторымі героямі, якія прыйшлі ў госці разам з ёй. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што прататып галоўнага героя – сын пісьменніцы хлопчык Стасік, які вучыцца ў 4 “В” класе. Сама ж Кацярына з’явілася ў вобразе Феі, той самай, пра якую напісана ў яе кнігах. Падчас сустрэчы адбываліся сапраўдныя цуды…

Акрамя таго школьнікі слухалі вершы, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні і задавалі свае. Сустрэча атрымалася цікавай і вясёлай. Галоўным вынікам стала цікавасць дзяцей да творчасці Кацярыны, аб чым сведчыла тое, што яны ўзялі пачытаць кнігі ў бібліятэках (школьнай і сельскай) і ў аўтара, а таксама выказалі жаданне прачытаць некалькі казак на наступным уроку літаратурнага чытання.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

Источник

Код геніяльнасці. Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

Название: Код геніяльнасці

Автор: Хадасевіч-Лісавая Кацярына.

Серия: Бібліятэка дзіцячай літаратуры

Тип обложки: Твердый переплет

Формат: 84×108/32 (130х200 мм) стандартный

Количество страниц: 192

Описание:

У першай частцы выдання чытачы пазнаёмяцца з галоўнымі героямі — сваімі аднагодкамі, якія жывуць недзе зусім побач. На першы погляд яны нічым не вылучаюцца, але старонкі твораў распавядуць пра іх жыццёвыя перыпетыі: каханне і здраду, сяброўства і суперніцтва, дабрыню і жорсткасць.

Другая частка кнігі перанясе чытачоў у глыб мінулых стагоддзяў. Аўтарскія легенды і паданні ў стылі фэнтэзі пазнаёмяць з тымі, хто жыў на зямлі задоўга да нас, раскажуць, якую спадчыну пакінулі нам нашыя папярэднікі. Захапляльнасці сюжэтам надаюць містычныя і нават фантастычныя падзеі, якія адбываюцца з героямі.

Доставка из города Борисов, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Невозможен возврат товара после покупки
Невозможно выслать в другую страну
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Безналичный расчет
Полная предоплата до отправки лота по почте

Карточка Белинвестбанк, Карточка Беларусбанка, Карточка БПС-Сбербанк. Оплата на номер договора(счёта) без комиссии. Высылаю почтой. Европочта (Гипермолл) +3р. или Белпочта +4р.

Источник

Кацярына Хадасевіч-Лісавая: Часам заўважыш цікавы прататып — і сюжэт пачынае вымалёўвацца сам

У дзяцінстве наша гераіня марыла стаць настаўніцай, любіла прыдумляць гісторыі і потым расказваць іх сваім сябрам, запісвала першыя літаратурныя творы ў сшытак, з хваляваннем чакала іх з’яўлення на старонках друкаваных выданняў. Тое, што калісьці было марай, спраўдзілася — сёння яе творы перакладаюцца на іншыя мовы, а ў творчай скарбонцы 18 кніг для дзяцей і падлеткаў, яна з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва». Пра натхненне, квэсты-падарожжы, сям’ю і чароўнае ператварэнне ў Кніжную фею пагаворым з нашай госцяй — дзіцячай пісьменніцай, настаўніцай і мамай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

— Кацярына, у адным інтэрв’ю вы пагадзіліся з выслоўем: «Той, хто піша для дзяцей, сам ніколі не пакідае краіну дзяцінства». Давайце прыгадаем ваша дзяцінства, чым захаплялася будучая казачная фея, якія кніжкі чытала, кім марыла стаць?

— Мне сапраўды думаецца, што нават калі я стала дарослай, для мяне не зачыніліся чароўныя дзверы, якія вядуць у краіну дзяцінства. У мяне ёсць ключ ад тых дзвярэй, і час ад часу ўдаецца вяртацца туды. Няхай толькі госцяй, як кніжная фея, якая піша для дзяцей. Там, у дзівоснай краіне дзяцінства, жывуць ні з чым не параўнальныя адчуванні і вобразы, якія назаўсёды застаюцца з намі. Там я — маленькая дзяўчынка Кацярынка з доўгімі светлымі коскамі і блакітнымі вачыма, якія глядзяць на свет з цікавасцю, шчырасцю і любоўю. Я любіла слухаць казкі, якія чытала мая бабуля Жэня. Яна пастаянна купляла нам, унукам, кнігі, выбірала выданні толькі на беларускай мове. Я і сёння, як вялікую каштоўнасць са свайго дзяцінства, беражліва захоўваю ў хатняй бібліятэцы купленыя ёю зборнікі «Бацькаў дар», «Людзей слухай, а свой розум май», «Беларускія народныя казкі», «Жаронцы».

З маленства марыла быць настаўніцай, як мая мама Галіна. Абрала педагогіку, працую ў школе. І журналістам я ў свой час хацела стаць. На гэта сваё жаданне таксама не забылася і нават пэўным чынам ажыццявіла: час ад часу супрацоўнічаю з некаторымі рэспубліканскімі выданнямі, а яшчэ стварыла ў сваёй Ждановіцкай школе творчае аб’яднанне «Школьны прэс-цэнтр». Магу адзначыць, што пяць выпускнікоў нашай школы, якія наведвалі заняткі аб’яднання, абралі прафесію журналіста.

— У кожнай маленькай прыгажуні ў дзяцінстве ёсць свой прыклад жанчыны, да якой яна хацела б быць падобнай. У кагосьці гэта настаўніца, у кагосьці — маміна сяброўка. Хто для вас быў такім прыкладам? І ці адчуваеце, што цяпер вы з’яўляецеся для многіх своеасаблівым ідэалам?

— Аб прыкладзе з майго дзяцінства вы адгадалі! Мая першая настаўніца Лілія Уладзіміраўна сапраўды была і застаецца прыгожай жанчынай. Эфектная, стройная, яркая. Яна ўсім нам вельмі падабалася, і мы часта рабілі ёй кампліменты, звярталі ўвагу на яе прыгожыя сукенкі і нязменна высокія абцасы. Я і сёння выразна памятаю некаторыя яе ўборы, туфлі, залаты бранзалет-гадзіннік і колцы-завушніцы. Вучні звяртаюць увагу на ўсё!

І я, калі прыйшла працаваць у школу таксама настаўніцай пачатковых класаў, чула шмат кампліментаў-захапленняў ад дзяцей. Гэта, канешне, радавала. Напрыклад, выклікалі ў мяне прыемныя эмоцыі і ўсмешку іх непасрэдныя параўнанні, калі пра кагосьці казалі: «Вельмі прыгожая, амаль як вы».

Што да ідэала. Я сябе ідэалам не лічу, але прыемна, калі дзяўчынкі прызнаюцца, што хочуць быць падобнымі да мяне.

— Кацярына, на кожную сваю сустрэчу з дзецьмі вы бераце сваіх сяброў — персанажаў вашых казак Падабайку, Вухуціка, ВасільВасю, Пухліка. Зразумела, што яны нараджаюцца ў вашым уяўленні. А хто дапамагае вам ствараць іх у рэальнасці, у якасці цудоўных цацак?

— Я вялікую ўвагу аддаю прэзентацыям і творчым імпрэзам, дзе сустракаюся з чытачамі і прадстаўляю ім свае кнігі. Я пішу для дзяцей і зацікавіць іх хочацца нечым незвычайным, каб ім запомнілася, каб захацелася чытаць. Для гэтага сама я магу завітаць да дзяцей у вобразе феі, а са старонак сыходзяць мае героі, з’яўляюцца розныя казачныя атрыбуты і інтэрактыўныя рэчы. Як гэта адбываецца? Нічога дзіўнага, звычайнае чараўніцтва! Мне пашчасціла пазнаёміцца з цудоўнай майстрыхай-чараўніцай Вольгай Лапінай, якая можа ўвасобіць мае самыя крэатыўныя ідэі. За што я ёй вельмі ўдзячна.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

— Калі казаць пра фею, якая стварае казкі, адразу ў думках з’яўляецца вобраз чароўнай істоты, якая лунае на сваіх паўпразрыстых тонкіх крылах, трымаючы ў руцэ пяро з аркушам паперы. Як сапраўды выглядае рабочы кабінет пісьменніцы-феі?

— У мяне няма спецыяльнага кабінета, я нават пісьмовым сталом не карыстаюся. Гэта праўда. Проста я сапраўды лунаю на паўпразрыстых крылах натхнення ў сваім сусвеце фантазіі. Там жывуць мае персанажы, з імі адбываюцца цікавыя прыгоды, а я толькі назіраю за дзеямі і занатоўваю тое, што ўбачыла і пачула. Часам я запісваю новыя казкі на аркушы паперы выкшталцоным залацістым пяром, якое атрымала ў падарунак ад майстрыхі саламяных спраў Алены, але часцей мне дапамагае мой сябар ноўтбук. Калі вам стала цікава, як адбываецца мой творчы працэс, зазірніце ў кнігу «Знаёмцеся — #Падабай.к@!», на там адкрываюцца некаторыя таямніцы. Буду рада вітаць усіх зацікаўленых на маіх старонках у «Фэйсбуку» і «Інстаграме» @kacіarіna_khadasevіch_lіsavaya і, вядома, чакаю сустрэч на старонках маіх кніг!

— Якія пачуцці былі ў пачынаючай феі-казачніцы, калі яна ўбачыла на паліцах кнігарні сваю першую надрукаваную кнігу?

— Гэта быў цёплы сонечны ліпеньскі дзень 2008 года. У кнігарні «Светач» разам з кнігамі сапраўдных пісьменнікаў стаяла і мая першая дзіцячая кніга «Падарожжы ў Чароўны лес»! Я памятаю, якой прыгожай і асаблівай яна мне бачылася, згадваю водар друкарскай фарбы, радаснае тахканне ўласнага сэрца. Такія ўспаміны застаюцца ў памяці назаўсёды.

— Вы ствараеце не толькі квэсты-падарожжы на старонках сваіх кніг, аднак самі пастаянна выпраўляецеся ў дарогу па гарадах ды мястэчках Беларусі. Можаце прыгадаць мясціны, у якіх вы пабывалі ўпершыню дзякуючы сваёй творчасці і куды хацелася б вярнуцца зноў?

— Я недастаткова падарожнічала па роднай Беларусі. Такую выснову я зрабіла, калі стала актыўна ездзіць па нашай краіне па запрашэнні бібліятэк. На пытанне «А вы былі ў нас раней?», часта адказвала адмоўна. Але вельмі рада, што за апошнія два гады я наведала Нясвіж, Гарадзею, Магілёў, Гомель, Браслаў, Дзяржынск, Докшыцы, Бягомль, Жодзіна, Заслаўе, Маладзечна, Салігорск, Іўе, Пружаны, Слонім. Дзесьці я бывала, але ў многія гарады і мястэчкі, якія зараз не назвала, бо можна доўга пералічваць, я завітала ўпершыню. Удзячна Выдавецкаму дому «Звязда» за шматлікія творчыя камандзіроўкі, у якія мы выпраўляліся разам. Шчырыя словы падзякі бібліятэкам і кнігарням за запрашэнні, вельмі прыемна, калі едзеш туды, дзе цябе чакаюць, гасцінна сустракаюць, арганізоўваюць сустрэчы з дзецьмі і іх бацькамі. Колькі сяброў-чытачоў у мяне з’явілася па ўсёй краіне! Буду рада зноў прыехаць, пабачыцца, прадставіць новыя кнігі, якія я напісала для вас, мае дарагія!

— Аб чым вы марыце?

— Мара павінна быць дзівоснай! Хачу паляцець да зорак, бо я іх вельмі люблю! Дарэчы, касмічная тэма часта прысутнічае ў маіх кнігах. Фея-пісьменніца можа здзейсніць касмічны палёт у сваім уяўленні. Таму прапаную не чакаць развіцця міжпланетнага турызму, а ўжо сёння падарожнічаць разам на старонках маіх кніг. Запрашаю зазірнуць у маю новую касмічна-рамантычную кнігу «Зорка нябесная. Зорка зямная».

А яшчэ вельмі чакаю, калі ў выдавецтва з’явіцца тэхнічная магчымасць выдаць кнігу-галаграму. Уявіце сабе: адкрываеце кнігу, героі ажываюць, рухаюцца над старонкамі і пачынаецца чароўнае дзейства…

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

— А ці можаце выдзеліць сярод сваіх кніг самую любімую, дарагую для вас?

— Выдзеліць адну? Гэта немагчыма! Кожная для мяне дарагая, любімая і па-свойму адметная.

— Вядома, пісьменніцкая праца патрабуе больш вольных гадзін, пры гэтым існуе шмат іншых спраў — работа, сям’я. Адкажыце, калі ласка, як удаецца знаходзіць час для творчасці?

— Калі любіш творчасць, лічыш яе справай свайго жыцця — час знаходзіцца. А яшчэ я ўдзячна маёй сям’і за паразуменне і падтрымку. Калі, напрыклад, пасля работы ці ў выхадны дзень мне вельмі хочацца сесці за ноўтбук і, як праз чароўны партал, выйсці ў сусвет сваёй фантазіі, я магу зрабіць гэта. Муж і сын самі прыгатуюць вячэру ці абед. Яшчэ і фею пакормяць, калі яна праз некаторы час вернецца з казачнай краіны ў рэальнасць.

— Неяк вы казалі, што можаце быць рознай феяй, напрыклад Кветкавай. У залежнасці ад чаго фея можа памяняць свой вобраз?

— У кожным творы я пакідаю частку сябе, застаюся жыць у сваіх кнігах. А калі прэзентую кнігу чытачам, то сыходжу са старонак, увасабляючыся ў розных вобразах. Кветкавыя казкі прадстаўляе Кветкавая фея, пра таямнічыя касмічныя далячыні раскажа Зорная фея, пра чароўныя дзіцячыя сны распавядзе фея краіны Сноў, з серыяй розных кніг пазнаёміць Кніжная фея.

— Калі не памыляюся, вашы кніжкі адрасаваны дзеткам малодшага школьнага ўзросту. Вядома, што першы ваш крытык — гэта сын Станіслаў, ён, дарэчы, з’яўляецца прататыпам многіх вашых герояў. Аднак дзеці хутка растуць, і ваш хлопчык ужо падлетак. Плануеце пашырыць узроставы дыяпазон сваёй аўдыторыі?

— Так, Стасік вырас, яму зараз шаснаццаць гадоў. Я па-ранейшаму пішу для школьнікаў пачатковых класаў, гэта мая асноўная чытацкая аўдыторыя, але ёсць у мяне і кнігі для падлеткаў: «Код геніяльнасці», «Зорка нябесная. Зорка зямная», «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці», жахліўчыкі. На прэзентацыях для 5—7 класаў трэба мяняць вобраз, і я прыходжу да чытачоў, напрыклад. Кікімарай.

— Кацярына, раскрыйце сакрэт, дзе бераце ідэі для напісання твораў?

— Я і сама для сябе не раскрыла гэтую таямніцу. Няма такой валізкі, якую можна пры неабходнасці адчыніць і проста ўзяць цікавую ды прывабную новую ідэю. Задума, бывае, узнікае сама па сабе, альбо перажытыя ўражанні праходзяць праз глыбіні твайго сэрца і патрабуюць падзяліцца з чытачамі. Часам заўважыш цікавы прататып — і сюжэт пачынае вымалёўвацца сам.

P. S. Кацярына Хадасевіч-Лісавая запрашае чытачоў на ХХVІІІ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, дзе адбудзецца прэзентацыя яе зборніка казак «Загадкі прынцэсы Агнэсы», а таксама знаёмства з кнігамі «Жахліўчыкі», «Палёт на Вухуцію», «Знаёмцеся — #Падабай.к@!», якія выйшлі ў Выдавецкім доме «Звязда». Прыходзьце 18 лютага а 15-й гадзіне (Дзіцячая пляцоўка) і 20 лютага а 13-й гадзіне. Для ўсіх ахвотных штодня будуць праходзіць аўтограф-сесіі каля стэнда «Звязды». Запрашаем!

Гутарыла Надзея Зуева

Фота з асабістага архіва пісьменніцы

Источник

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара

Цудоўная навіна для аматараў чытання! У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара» для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх адбылася з кампаніяй дзяўчынак, а другая — з хлапчуковым хаўрусам. Прапаную пазнаёміцца з жахліўчыкамі самым смелым, бо толькі яны здолеюць дачытаць да канца і не будуць баяцца выключаць святло на ноч.

Што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была… Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

А з хлопчыкамі адбылася містычная гісторыя, калі яны адпачывалі летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган… А калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!

Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

Источник

Кацярына Хадасевіч-Лісавая: Інвестыцыі ў дзіцячую літаратуру не меней важныя, чым укладанні ў іншыя віды дзейнасці…

Маладая пісьменніца Кацярына ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ надзвычай актыўна працуе ў галіне дзіцячай літаратуры. Адна за другой прыходзяць да юнага чытача яе кнігі. Летась Кацярына адзначана прэстыжнай у пісьменніцкім асяроддзі Нацыянальнай літаратурнай прэміяй. Працуе літаратар настаўніцай, што, відавочна, і дапамагае ў дадатак да яе светлага таленту разгледзець дзіцячую душу, знайсці агульную мову з хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Наша размова — з пісьменніцай і педагогам Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

— Кацярына, вы працуеце выключна ў галіне дзіцячай літаратуры. Хаця пачыналі, скажам так, як дарослы празаік. Ці можа пісьменнік з пэўным жыццёвым досведам выказаць усё, што пажадае, у творах, якія ён адрасуе юнаму чытачу, дзецям?

— Мой літаратурны дэбют адбыўся ў 1996-м годзе на старонках часопіса «Першацвет». Першай публікацыяй стала аўтарскае паданне «Цірэй і Эйра», адрасаванае падлеткам. Першай кнігай стаў раман для дарослых чытачоў, былі публікацыі для гэтай жа аўдыторыі ў калектыўных зборніках і перыядычным друку. Але для мяне заўсёды роднай была дзіцячая літаратура. А ўсё іншае я лічу творчымі спробамі, каб запэўніцца, пераканацца, што ўсё ж такі бліжэй да майго сэрца. І я зразумела, што менавіта маё — гэта чысты і яркі свет дзяцінства, напоўнены казкамі, марамі, дабрынёй. Для юных чытачоў і буду пісаць, але так, каб не проста пазабаўляць і павесяліць іх, але і абавязкова праз казкі закласці самае галоўнае: духоўныя каштоўнасці і маральныя арыенціры.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

Дзіця — чысты аркуш паперы, на якім можна запісаць пэўную інфармацыю і яна запомніцца, закладзецца ў аснову асобы, паўплывае на светаўспрыманне, характар, нават жыццё. Вялікая роля ў станаўленні маленькага чалавека належыць кнігам. Таму так важна пісьменніку адчуваць сваю адказнасць за тое, што закладваеш сваімі творамі. І з уласнага вопыту, досведу, разумення свету трэба браць самае светлае, карыснае, добрае. А вось пасябраваць дзецям з кнігамі павінны дапамагчы ў першую чаргу бацькі. Менавіта ў сям’і павінна адбыцца адкрыццё дзівоснага свету чытання. Памятайце, праз сумеснае чытанне кніг выхоўваецца самае неабходнае і важнае. Толькі трэба выбіраць вартыя кнігі, каб накіроўваць дзяцей у правільнае рэчышча і развіваць літаратурны густ.

— Вашы казачныя героі заваёўваюць усё большую і большую чытацкую прастору. Як бы вы самі ахарактарызавалі Вухуціка і іншых персанажаў? Чаму, на ваш погляд, дзяцей захапілі менавіта яны, чаму яны прыцягваюць шырокую ўвагу?

Згаданыя персанажы новыя, запамінальныя і крэатыўныя. Такімі яны з’явіліся ў маім уяўленні і настойліва патрабавалі пазнаёміць іх з дзецьмі. Таму, хоць гэта і няпроста, але мне даводзіцца трымаць зададзеную імі планку і старацца пісаць пра іх такія ж кнігі. Вухуцік — іншапланетнік, якога, ратуючы ад касмічнай буры, тэлепартавала на Зямлю дзяўчынка Улада. ВасільВася — хлопчык-галаграма, ён трапіў да нас праз Міжпрасторавы партал. Падабайка — сусветнавядомы персанаж, які шмат гадоў жыў у выглядзе сімвалаў у інтэрнэце, а потым нарэшце выйшаў адтуль у рэальнае жыццё праз маю кнігу. Страшныя і адначасова вельмі цікавыя Лёка і Тупцень распавядуць адрэналінава-захапляльныя жахліўчыкі. Класавічкі Асік, Бэсік і Вэсік (персанажы кшталту школьных дамавічкоў) пакажуць школу з зусім іншага і нечаканага боку… Гэта далёка не ўсе мае незвычайныя персанажы. А з такімі героямі, як разумееце, проста павінна адбывацца нешта неверагоднае, таямнічае і прыгодніцкае. Важна! Усе галоўныя дзеі тут, у нашай роднай Беларусі, часта на знаёмых вуліцах і ў нашых гарадах. Цуды побач, казкі жывуць па суседству! Пачытай — і заўважыш! Я актыўна прэзентую кнігі, праводжу творчыя сустрэчы, ладжу літаратурныя імпрэзы, на якіх прадстаўляю юным чытачам сваіх персанажаў. І гэта асабістае знаёмства, дзеці бачаць іх на свае вочы, гуляюць з імі, фатаграфуюцца. Так у маіх казачных герояў з’яўляюцца сябры, якія чытаюць пра іх, любяць іх, пішуць ім у сацыяльных сетках. Можа ў гэтым сакрэт увагі юных чытачоў?

— У дачыненні да казачнай творчасці, жанру казкі, часта гавораць пра казкавую тэрапію. Вашы творы можна разглядаць як адзін са складнікаў казкатэрапіі?

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

— Так і ёсць, казкі ў цэлым і мае ў прыватнасці — дзейсны сродак ад стрэсаў і стомленасці, а яшчэ яны напаўняюць нас пазітыўнай энергіяй, дапамагаюць знаходзіць выйсце з няпростых жыццёвых сітуацый, даюць надзею на нечаканыя цуды, нагадваюць, што ўсё, што здараецца — да добрага, казкі падтрымліваюць веру ў шчаслівае завяршэнне любых жыццёвых перыпетый. Толькі трэба верыць у казкі, каб тэрапія адбылася. Памятайце, на чалавека любыя, нават самыя моцныя і правераныя лекі дзейнічаюць толькі тады, калі ён верыць у вынік, у свае сілы і настроены на перамогу.

— Традыцыйна лічыцца, што ў казцы дабро павінна перамагаць зло. Як насамрэч адбываецца ў вашых казках? Ці згодны вы з такім падыходам?

— Па-іншаму і быць не можа! Заўсёды дабро перамагае зло. І не толькі ў казках! Гэта глыбокая філасофія жыцця. Часам чалавек не можа зразумець і ўсвядоміць, чаму адбываецца тое ці іншае, здараюцца непрыемнасці. Бывае, страчваецца вера, што дабро пераможа. А вельмі важна захаваць шчырую надзею на лепшае, быць упэўненым, што, як у казцы, дабро возьме верх. У рэшце рэшт, кажуць, думкі матэрыялізуюцца. Няхай у нас заўсёды будуць думкі пра добрае, яно абавязкова адолее злое. У маіх казках толькі так.

— Назавіце тры ўласныя казкі, які б вы рэкамендавалі чытаць дзецям перад сном? І чаму менавіта такі выбар?

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

— Калі выбраць тры, то гэта будуць не асобныя аповеды, а кнігі, на старонках якіх жывуць самыя дзівосныя гісторыі… пра дзіцячыя сны! Напрыклад, «Казкі Сіняй падушкі». Гэта дзесяць падарожжаў у Краіну Сноў, дзе можа адбывацца ўсё што заўгодна. Экскурсавод па Краіне Сноў — камячок Пухлік, які жыве ў Сіняй падушцы, пакажа гасцям-чытачам самае цікавае.

«Касмічная адысея хлопчыка Стасіка» — падарожжы ў сне галоўнага героя, які з радасцю возьме ў кампанію юных чытачоў. Найлепш слухаюцца такія казкі ў ложку, дрэс-код — утульная піжама. Гэта кніга перанясе вандроўнікаў у мікракосмас, дзе пазнаёміць з Феяй Краіны Сноў, з зоркамі, запросіць у Аблокавую краіну, накорміць туманнай кашай, нават у Чорную дзірку засмокча… Але не хвалюйцеся, усё скончыцца добра!

«Канікулы з прыгодамі» — працяг касмічнай адысеі, толькі гэтым разам падзеі адбудуцца на Зямлі цёплым сонечным летам. У кнізе ёсць «гісторыя з незвычайным сном», ёсць дэтэктыў, вясёлыя прыгоды, загадкавыя здарэнні, першыя сімпатыі… ну і адно касмічнае падарожжа для разнастайнасці. Кожны чытач знойдзе сваю самую любімую тэму для прыемных сноў.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

А ўвогуле, усе мае казкі можна чытаць дзеткам на ноч, таму што пасля іх будуць сніцца толькі прыемныя казачныя сны.

— Што ў свае казкі вы выбіраеце з вопыту ўласнай сям’і, а што — з уласнай педагагічнай практыкі? Што пераважае?

— Пераважае фантазія, якая апрацоўвае ўбачанае ў звычайным жыцці. З сям’і ў мае казкі перайшло шмат чаго. Прататыпам хлопчыка Стасіка з маіх казак стаў мой сын Станіслаў. Калі ён быў яшчэ маленькім, неяк раз мы з ім самі ўзяліся рабіць яму новую падушку. Ён выбраў сінюю навалачку, напаўняльнік — белыя камячкі файбертэку. Так з’явілася Сіняя падушка, у ёй пасяліўся камячок Пухлік, які ведае сто мільёнаў казак і распавядае іх Стасіку перад сном. І касмічную адысею Стасік паспяхова здзейсніў! Прама са свайго пакоя, у якім мы паклеілі шпалеры ў зорачкі (той самы мікракосмас), а вандраваў ён разам з намаляваным на іх хлопчыкам, якога мы назвалі Зорнічак. Далей казкі прыйшлі самі. Заставалася толькі запісаць.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

Педагагічная практыка таксама дае магчымасці сустракаць прататыпаў новых герояў, «пазычаць» у школьнікаў для персанажаў цікавыя рысы характараў, звычкі, знешнасць, адлюстроўваць у творах сітуацыі. Напрыклад, у кнізе «Таямніца незвычайнай школы» шмат імёнаў рэальных дзяцей, некага можна пазнаць па апісанні, чыйсці характар «чытаецца» ў персанажа.

— Чаму ўсё ж такі вучаць вашы ўласныя казкі?

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

— Быць добрымі, адказнымі, шчырымі і спагадлівымі, умець цаніць тое, што маеш, любіць і шанаваць сваё роднае, дараваць крыўды, радавацца за іншых, шукаць выйсце са складаных сітуацый, верыць у лепшае, берагчы сяброўства, быць вясёлымі, цаніць пачуццё гумару… Вучаць жыццю, бо казка — яго міні-мадэль.

— Чым адрозніваюцца казкі, якія чулі, чыталі нашы бабулі, дзядулі, ад тых твораў, якія зараз прыходзяць да нашых дзяцей, унукаў? Ці можна гаварыць пра эвалюцыю казкі як жанру ў апошнія дзесяцігоддзі ці, напрыклад, на працягу апошняй паловы стагоддзя?

— Добрая казка — вечная каштоўнасць, якая застанецца сапраўдным скарбам і праз тысячагоддзі. Імёны казачнікаў, якія жылі і пісалі цудоўныя гісторыі сто, дзвесце, трыста і нават больш гадоў таму, ведаюць усе. Іх казкі дайшлі да нас і застаюцца любімымі, яны і зараз друкуюцца ў кнігах, па іх чарговыя разы пераздымаюць кіно і ствараюць мультфільмы.

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

Але свет імкліва мяняецца, тэхналогіі хутка развіваюцца, гэта ўплывае на наша жыццё ва ўсіх сферах. Чаму б сучасным казкам, ну хоць бы для разнастайнасці, не адпавядаць новым і нават будучым тэхналогіям? У якасці прыклада з уласнай творчасці прывяду казку «Знаёмцеся — #Падабай.к@!» Гэта своеасаблівая кніга-гаджэт, што не патрабуе зарадкі, не расходуе трафік, не псуе зрок, не глючыць, а яшчэ дае карысную інфармацыю, вядзе ў свет фантазіі, пашырае слоўнікавы запас і дорыць магчымасць знаёміцца ў Сусветным сеціве з новымі сябрамі… Галоўны герой — віртуальны хлопчык Падабайка, той самы, які ў сацсетках самае адметнае адзначае сімвалам «лайк», «падабаецца». Дзецям цікавыя гісторыі пра яго. І пакуль чытаюць — адпачываюць ад экранаў смартфонаў. Таксама карысна!

Ну ці пра будучыя тэхналогіі. «Палёт на Вухуцію» — гэта кніга-телепорт! Сакрэты адкрываць не буду, бо словамі не распавядзеш. Вазьміце кнігу, націсніце кнопку і тэлепартуйцеся разам з героямі!

Сённяшнія дзеці адрозніваюцца ад папярэдніх пакаленняў, разам з гэтым з’яўляюцца новыя фарматы і тэмы казак. Але яны па-ранейшаму будуюцца на асноўных пастулатах, расказваюць пра вечныя каштоўнасці.

— Ці сочыце вы за развіццём дзіцячай літаратуры ў свеце, іншых краінах?

— На жаль, не так, як хацелася б. Стараюся заўважыць самыя яркія і папулярныя кнігі і знаходзіць час на знаёмства з імі. Раней, калі ў нашай сям’і быў юны чытач, больш паспявала, бо яму кнігі прыносіла, разам чыталі. Зараз сыну шаснаццаць, з дзіцячай літаратуры пераключыўся на дарослую. Напрыклад, Кінга чытае. Ну і ўсе мае казкі, яшчэ ў рукапісах.

— Беларуская дзіцячая літаратура. Як яна выглядае ў садружнасці іншых еўрапейскіх дзіцячых літаратур?

— Годна. У нас шмат цікавых кніг, адметных аўтараў, наша дзіцячая літаратура ў росквіце. Я люблю роднае, беларускае. А яшчэ вельмі хочацца, каб часцей перакладалі нашых пісьменнікаў, каб з беларускімі казкамі пазнаёміліся чытачы іншых краін. У нас ёсць што прадстаўляць.

— Чаго сёння не хапае беларускай дзіцячай літаратуры?

хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Смотреть картинку хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Картинка про хадасевіч лісавая код геніяльнасці. Фото хадасевіч лісавая код геніяльнасці

— Хацелася б больш добрай рэкламы, грунтоўнай раскруткі. Менавіта на дзіцячую літаратуру трэба выкарыстоўваць максімум рэсурсаў, рабіць сур’ёзныя ўкладанні. Гэта важныя інвестыцыі ў будучыню нацыі. Любоў і цікавасць да кнігі і чытання закладваецца ў дзяцінстве і застаецца на ўсё жыццё. Падмурак чытацкай самастойнасці, закладзены ў маленстве, будзе трымаць адносіны з кнігай на працягу жыцця чалавека. Стане кніга добрым сябрам — пастаянная яе прысутнасць будзе неабходна чалавеку. Чытачоў трэба гадаваць з калыскі. Яшчэ хочацца, каб беларусы чыталі айчыннае, выбіралі кнігі на роднай мове, адкрывалі для сябе ў беларускай літаратуры імёны сучасных творцаў.

Ну і ніколі не будзе зашмат новых цудоўных кніг і цікавых аўтараў.

Стварыць бы асобную індустрыю дзіцячай кнігі, якая будзе выпускаць і праводзіць выданні ў жыццё, забяспечыўшы кнізе ўсемагчымую падтрымку.

— А ці патрэбны дарослым казкі? Якую б казку вы адрасавалі менавіта даросламу чытачу?

— Казкі патрэбны ўсім. Гэта ж каштоўнасць, святло, падказка ў жыццёвых сітуацыях. Мяркую, кожны дарослы можа назваць сваю любімую казку. А калі прапанаваць штосьці з маёй творчасці, то назаву кнігу-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» і казачна-рамантычную аповесць «Зорка нябесная. Зорка зямная».

— Ці выступаюць прапагандыстамі казкі нашы дзіцячыя масмедыя? Чаго ім, дзіцячым часопісам і газетам, у гэтым плане якраз не стае, не хапае?

— Выступаюць, наколькі дазваляюць іх магчымасці. Нашы дзіцячыя газеты і часопісы прапаноўваюць дзецям казкі, робяць анонсы і агляды кніжных навінак, прадстаўляюць творчыя пляцоўкі для юных літаратараў, ладзяць конкурсы… Але заўсёды марыцца пра большае. Прапаганды казкі толькі ад друкаваных выданняў мала. Хочацца часцей бачыць рэкламу на тэлебачанні. Было б цудоўна па кнігах ствараць мультфільмы, здымаць казкі, выкарыстоўваць сюжэты і цікавых персанажаў у «Калыханцы». Чаму б маім Вухуціку і Падабайку не завітаць да Топы і Яначкі? Было б цікава!

Ну і хацелася б бачыць рэкламу дзіцячых кніг на тэлебачанні, любавацца банерамі з кнігамі на вуліцах, чытаць пра новыя выданні на яркіх лістоўках у вагонах метро. Буктрэйлеры да дзіцячых кніг запускаць на ўсемагчымых экранах, у інтэрнэце, перад праглядам дзіцячага сеанса ў кіно. А яшчэ персанажам беларускіх казак добра было б з’явіцца на дзіцячым адзенні, заплечніках, пеналах…

Няма мяжы для крэатыву і ўдасканалення. Праца з кнігай ад стварэння да яе самастойнага шчаслівага жыцця няпростая, але надзвычай цікавая. Я займаюся гэтай справай з вялікім задавальненнем. І магу назваць любімую дзейнасць важнай часткай не толькі сваёй творчасці, але і жыцця.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *