Адметнасць верша что это такое

Адметнасць і непаўторнасць

Беларуская мова тоіць шмат загадак, разгадаць якія па сілах часам толькі самым упартым і дапытлівым.

У нашай мове, як і ў любой іншай, шмат слоў, што абазначаюць блізкія, але не цалкам тоесныя паняцці. Вось з іх ужываннем і ўзнікаюць праблемы. Сярод такіх — рахунак, лік і кошт. Каб разабрацца і не памыляцца, патлумачу кожнае з іх.

Рахунак — тэрмін эканамічны. І такім знаёмым нам усім рускім спалучэнням лицевой счет, текущий счет у беларускай мове адпавядаюць словазлучэнні асабовы рахунак і бягучы рахунак. І открыть счет — па-беларуску адкрыць рахунак.

Лік — тэрмін спартыўны. І калі мы абмяркоўваем футбол, валейбол, іншыя гульні, то патрэбна казаць адкрыць або зраўняць лік.
У значэнні “сродкі, фінансы” рускае слова счет перакладаецца на беларускую мову як кошт. Такім чынам, содержать на свой счет — гэта ўтрымліваць на свой кошт.

Моўнае багацце і непаўторнасць вельмі яскрава выяўляюцца ў словах, якія абазначаюць спецыфічныя для пэўнага народа паняцці і прадметы. Кожная мова мае таксама свае мадэлі пабудовы слоў, словазлучэнняў і сказаў. Адну з іх і разгледзім.

Многія дзеясловы ў беларускай мове ўтварыліся з дапамогай прыставак і не маюць аднаслоўных адпаведнікаў у рускай. Сярод такіх — здарожыцца, злеціцца. Слова здарожыцца сустракаецца ў мастацкай літаратуры, у песнях. Яно ўжываецца ў дачыненні да чалавека, які стаміўся ў дарозе. Так, у Максіма Лужаніна чытаем: “Давыдка здарожыўся і драмаў за сталом, прыхіліўшыся да цёплага матчынага пляча”.

А вось злеціцца — гэта зрабіцца па-летняму цёплым. Так кажуць, напрыклад, пра ваду. У Івана Пташнікава чытаем:
“… вада і не падумала злеціцца такой гарачынёй”.

Источник

10 фактаў пра беларускую мову

Ведаеш, чым адметная беларуская мова? Адукар падабраў 10 цікавых фактаў пра роднае слова. Паўтарай вядомае і даведвайся новае разам з намі.

Дыялектная мова багацейшая за літаратурную

Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў. У дыялектнай мове (агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.

У беларускай мове тры алфавіты (графічныя сістэмы)

Адметнасць верша что это такое. Смотреть фото Адметнасць верша что это такое. Смотреть картинку Адметнасць верша что это такое. Картинка про Адметнасць верша что это такое. Фото Адметнасць верша что это такое

Зараз лацінка ўжываецца ў тапаніміцы — назвах геаграфічных аб’ектаў. Таксама ёй карыстаюцца ў побытавых зносінах беларусы, якія лічаць лацінку больш зручнай сістэмай для перадачы асаблівасцяў беларускага маўлення.

Урок пра нацыянальную лацінку ад Mova Nanova Адметнасць верша что это такое. Смотреть фото Адметнасць верша что это такое. Смотреть картинку Адметнасць верша что это такое. Картинка про Адметнасць верша что это такое. Фото Адметнасць верша что это такоеНазвы станцый метро ў Мінску напісаныя беларускай лацінкай, а не па-англійску. Дарэчы, у 2007-м годзе Міжнародны камітэт ААН зацвердзіў беларускую лацінку для афіцыйнага ўжытку ў тапаніміцы

З XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія трапілі ў палон падчас набегаў Арды. Паступова яны асіміляваліся, і ў выніку з’явіліся кітабы — кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю.

Беларуская мова існуе ў двух правапісах

У 1918-м годзе мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Браніслаў Тарашкевіч выдаў «Беларускую граматыку для школ» кірыліцай і лацінкай. Гэта была першая практычная граматыка. Канешне, былі ў яе і пэўныя недахопы, якія дапрацоўваў у сваёй граматыцы Язэп Лёсік. Распрацаваны ім правапіс называецца класічным, або «тарашкевіцай».

Адметнасць верша что это такое. Смотреть фото Адметнасць верша что это такое. Смотреть картинку Адметнасць верша что это такое. Картинка про Адметнасць верша что это такое. Фото Адметнасць верша что это такоеТарашкевіца vs наркамаўка

Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў

Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. У нізе помніка выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

Адметнасць верша что это такое. Смотреть фото Адметнасць верша что это такое. Смотреть картинку Адметнасць верша что это такое. Картинка про Адметнасць верша что это такое. Фото Адметнасць верша что это такоеПомнік усталяваны ў 2003-м годзе

Беларуская мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення

У паўсядзённых зносінах ёй карыстаецца малы працэнт насельніцтва. Толькі ⅔ беларусаў размаўляе на роднай мове ў побыце. Часцей беларуская мова ўжываецца на дзяржаўных тэле- і радыёканалах, у перыядычных выданнях, справаводстве. Актыўна выкарыстоўвае беларускую мову творчая і навуковая інтэлігенцыя Беларусі.

Тры стагоддзі беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ

З XIV ст. і да 1696 года беларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Пасля аб’яднання ВКЛ і Караўлества Польскага ў 1569-м годзе пачалася паланізацыя насельніцтва Княства. С конч ылася гэта поўн ым выцясненнем беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. З 1696-га года справаводства Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову. З таго часу беларуская мова ўжывалася ў побыце.

Адметнасць верша что это такое. Смотреть фото Адметнасць верша что это такое. Смотреть картинку Адметнасць верша что это такое. Картинка про Адметнасць верша что это такое. Фото Адметнасць верша что это такоеСтатут ВКЛ 1588 года

Не па-беларуску і не па-руску, а на трасянцы

Сумесь беларускай і рускай мовы называецца «трасянка». У прамым сэнсе яно абазначае сена нізкай якасці, якое ўтвараецца ад спалучэння сухой і свежаскошанай травы. Ва ўкраінскай мове таксама ёсць падобная з’ява і называецца яна «суржык».

Для беларускай мовы не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу

Дзеепрыметнікі цяперашняга часу ( сплючы чалавек, маючыя дадзеныя) — чужынцы ў беларускай мове. Яны ўжываюцца толькі ва ўстойлівых спалучэннях (бягучы год, дзеючая асоба), характэрных для навуковага і афіцыйнага стыляў. У іншых выпадках гэта парушэнне літаратурнай мовы.

Дзеепрыметнікі найбольш распаўсюджаныя ў рускай мове, бо паходзяць з царкоўнаславянскай мовы, на глебе якой і развівалася сучасная літаратурная руская мова. У старабеларускай мове такія формы дзеяслова не былі распаўсюджаныя.

Некалі беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі

У 1990-м годзе быў прыняты закон «Аб мовах», згодна з якім беларуская мова прызнавалася адзінай дзяржаўнай мовай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Але пасля рэферэндуму 1995-га года статус дзяржаўнай набыла і руская мова. Дарэчы, прапанову ўрада вярнуць рускай мове статус дзяржаўнай падтрымала большасць беларусаў. Мяркуецца, насельніцтву было цяжка пасля савецкіх часоў адразу перайсці на беларускую мову ва ўсіх сферах зносін. Людзі элементарна яе не ведалі. Зараз, як бачым, прыярытэт у зносінах мы аддаём рускай мове.

У беларускім алфавіце 32 літары

Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.

Источник

Методический материал по родной литературе «СПЕЦЫФІКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІРЫЧНЫХ ТВОРАЎ «

СПЕЦЫФІКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІРЫЧНЫХ ТВОРАЎ

Лірыка – гэта своеадметны род літаратуры, яна мае свой прадмет у рэчаіснасці. Такім прадметам з’яўляецца ўнутраны свет чалавека ў яго руху – гэта працэс мыслення і ўнутраных перажыванняў, эмоцый. А таму ў лірычных творах увага аўтара звернута менавіта да таго, што адбываецца ў яго ўнутраным свеце. Гэты свет пазнаецца не ў форме падзей і характараў, а як спалучанасць пачуццяў, думак, роздуму. У спрадвечных спрэчках паміж рацыянальным і эмацыянальным, паміж мэтазгодным і душэўным парывам лірычная паэзія заўсёды сцвярджае прыярытэт высокіх ідэалаў і прыгажосці, звяртаючыся да вечных, экзістэнцыяльных тэм, якія звязаны з карэннымі аспектамі быцця, лірыка, карыстаючыся словамі паэта Анатоля Вярцінскага, далучае да «высокага неба ідэалу», да ўсеагульнага духоўнага жыцця, робіць асобу больш глыбокай і дасканалай.

Асноўнымі асаблівасцямі лірычных твораў, адзначанымі ў працах літаратуразнаўцаў, з’яўляюцца наступныя: адлюстраванне характару ў асобным праяўленні, у канкрэтным перажыванні; суб’ектыўнасць гэтага адлюстравання, індывідуалізацыя яго. Непасрэднае перажыванне адсоўвае на другі план жыццёвыя сітуацыі; у лірычных творах, у адрозненне ад эпічных, адсутнічае разгорнуты выразны сюжэт, для іх характэрна па-мастацку арганізаваная ў цэласную выяўленчую сістэму вершаваная мова.

Новая канцэпцыя літаратурнай адукацыі, стаўка на гуманізацыю навучання павялічылі значэнне лірыкі ў школьным чытанні, бо лірыка, па словах Г. Гегеля, «народжаная бясконцым і Боскім пачаткам, які індывідуальнасць заключае ў сабе», найбольш арыентавана на дамінантнасць асабовага, індывідуальнага, на станаўленне свабоднай і духоўна багатай асобы, здольнай да самавыражэння і самарэалізацыі.

На вывучэнне лірыкі ў школьным курсе адведзена прыкладна трэцяя частка часу. Уключаныя ў праграму вершы вызначаюцца тэматычнай і жанравай разнастайнасцю.

Новымі праграмамі ўзмоцнены прынцып навуковасці, сістэмнасці, што дае магчымасць настаўніку, як падкрэсліваў акадэмік Міхась Лазарук, не ператвараць вывучэнне лірыкі ў “экскурсіі па літаратуры”, дзе “ўсяго патроху”, а даць цэласную суму ведаў, цэласны погляд на лірыку як род літаратуры.

Дакладна вызначаны ў праграмах і мэты :

Навучальная — раскрыць агульныя законы лірычнай паэзіі і эстэтычную спецыфіку яе жанраў праз знаёмства з лепшымі яе прадстаўнікамі і іх творамі, паказаць асаблівасці яе развіцця на розных этапах развіцця літаратурнага працэсу ўвогуле.

Развіваючая — падрыхтаваць удумлівых чытачоў паэзіі, развіць культуру чытання твораў гэтага літаратурнага роду, выпрацаваць уменне аналізаваць паэтычны тэкст, асэнсавана ўспрымаць аўтарскую пазіцыю; развіць уласныя творчыя здольнасці вучняў.

Выхаваўчая — спрыяць развіццю эстэтычнага густу, выхаванню высокіх пачуццяў, нацыянальнай і асабістай самапавагі, зарыетаванасці на агульначалавечыя каштоўнасці.

Матывацыйная — выбраць форму ўрока, метады і прыёмы, якія маглі б поўнасцю адпавядаць таму канкрэтнаму твору, які вывучаецца на ўроку, таму што і спасціжэнне верша павінна быць сапраўды мастацкім і адпавядаць вывучаемаму твору па эмацыянальным напружанні.

Настаўніку, вывучаючы лірычныя творы, у першую чаргу неабходна зыходзіць з таго, што мастацкі тэкст уяўляе сабой складаную структуру. У творы вучні павінны асэнсаваць розныя і, разам з тым, узаемазвязаныя ўзроўні:

ідэйна-эстэтычны – увасабленне ў мастацкім тэксце ў адпаведнасці з аўтарскай задумай зместу (тэмы) твора як выніку эстэтычнага асэнсавання, адлюстроўваемай рэчаіснасці. Гэты ўзровень разглядаецца як сацыяльны і ідэйны аспект. Аналізуючы яго, вучні раскрываюць ідэйна-эстэтычную задуму і змест літаратурнага твора, значэнне і ролю вобразаў;

жанрава-кампазіцыйны – гэта паэтычная структура, абумоўленая зместам і характарам жанру. Жанрава-кампазіцыйны ўзровень займае прамежкавае становішча паміж ідэйна-эстэтычным і моўным. Форму неабходна разглядаць на фоне зместавых аспектаў, якія лягчэй зразумець, але пры гэтым нельга асэнсаваць у поўнай меры без аналізу сродкаў выразнасці;

моўны – гэта сістэма мастацкіх сродкаў выразнасці, пры дапамозе якой выяўляецца ідэйна-эстэтычны змест літаратурнага твора. Настаўнік павінен давесці вучням, што моўная выразнасць як бы “разліта” па ўсім тэксце. А таму нельга зводзіць працу над мовай твора толькі да выяўлення, распазнавання мастацкіх тропаў і фігур, а ўмець вылучыць і патлумачыць ролю, мастацкую нагрузку, якую яны выконваюць, бо галоўны ў вершы не выяўленчы план (тэмы і матывы амаль не мяняюцца на працягу стагоддзяў), а форма выяўлення.

Акрамя таго, каб у поўнай меры ахапіць шматстайнасць зместу і формы верша, неабходна звяртацца і да паняцця “лірычны герой”. Аўтар у вершы часта гаворыць ад першай асобы (аднак ёсць і іншыя спосабы выяўлення). Настаўніку неабходна нацэльваць вучняў на ўсведамленне, што гэта не голас паэта, а голас створанага ім героя, для апошняга аўтарскі ўнутраны свет з’яўляецца прататыпным. Пры стварэнні вобраза лірычнага героя адбываецца псіхалагічны адбор, некаторыя рысы завастраюцца, абагульняюцца, выдзяляюцца, некаторыя адыходзяць на другі план. Для таго, каб характарызаваць лірычнага героя, неабходна абапірацца на шмат аспектаў: біяграфію паэта, адметнасць яго светаўспрымання, яго грамадзянскую пазіцыю, на адметнасць яго эпохі і г.д. Вобраз лірычнага героя, як правіла, акружаны другімі вобразамі, паясніць спецыфіку якіх дапамагае зноў жа ўвага да формаў мастацкай выразнасці. Аналіз верша, такім чынам, уяўляе сабой складаны працэс разгляду мастацкага цэлага, створанага паэтам у пэўны перыяд творчасці, на аснове рэальных уражанняў ад акаляючай рэчаіснасці, ад іншых твораў, поглядаў, як вынік роздуму, перажыванняў.

Сучасная методыка назапасіла багаты арсенал шляхоў, формаў, метадаў і прыёмаў работы па вывучэнні лірычных твораў.

С хема парадку працы над лірычным творам :

1. Падрыхтоўчая работа (экскурсія), папярэдняя гутарка.

2. Чытанне, слоўнікавая праца.

3. Каментарый (перад чытаннем, у час чытання, пасля чытання).

4. Гутарка-аналіз, творчыя заданні.

П лан-алгарытм аналізу лірычнага верша, які вылучае наступныя аспекты:

1. Тэма, галоўная думка (ідэя).

2. Танальнасць і настрой твора.

3. Карціны і вобразы, створаныя паэтам.

4. Мастацкія сродкі і іх роля ў вырашэнні ідэі.

5. Асабістыя думкі і пачуцці, якія ўзніклі ад чытання твора.

6. Уласная інтэрпрэтацыя літаратурна-крытычных меркаванняў.

Аднак у старэйшых класах, улічваючы ўзровень літаратурнай падрыхтаванасці, варта прапаноўваць вучням схему цэласнага аналізу вершаванага твора, які можа выглядаць наступным чынам:

1. Час напісання верша.

2. Рэальна-біяграфічны (калі ёсць) і фактычны каментар.

3. Жанравая адметнасць.

асноўная думка, праблема,

эмацыйная афарбоўка пачуццяў (у дынаміцы або ў статыцы),

супастаўленне і развіццё асноўных моўных вобразаў (па падабенстве, па асацыяцыі, па кантрасце і інш.) ;

асноўныя сродкі выразнасці і іх роля ;

асноўныя асаблівасці рыфмы, рытмікі і строфікі;

6. Уласныя ўражанні і ацэнкі.

Гэтыя метадычныя структуры павінны ўспрымацца як агульныя накірункі, якія патрабуюць творчага напаўнення, якое і павінен выбраць настаўнік, у першую чаргу, зыходзячы з уліку ўзроставых асаблівасцей школьнікаў.

У малодшых падлеткаў (V — VІ кл.) успрыманне лірычных твораў неразвітае, невыразнае, спрошчанае. Творы ацэньваюцца пераважна на падставе знешняй прывабнасці самых апісваемых з’яў. Вучні могуць правільна вызначыць агульны настрой верша, але не могуць пранікнуць у ідэйную, філасофскую сутнасць верша. Гарманічнасць формы, багацце і разнастайнасць сродкаў мастацкага выяўлення часта застаюцца па-за ўвагай. А таму настаўнік павінен абапірацца на жывую эмацыянальную ўражлівасць гэтага ўзросту, а таму асаблівае месца адводзіць выразнаму чытанню як арганічнай частцы аналізу тэксту. Дарэчы, выразнае чытанне неабходна выкарыстоўваць ва ўсіх узроставых групах, але з розным аб’ёмам часу. Другое месца па эфектыўнасці ў 5 – 6 класах займае каментар у час чытання. Акрамя таго, важна акцэнтаваць асобасныя матывы пры чытанні, ісці ад непасрэдных уражанняў. Напрыклад, перад знаёмствам з пейзажным творам варта абудзіць уласныя ўспаміны дзяцей, звязаныя з успрыняццем аналагічных карцін прыроды, прапанаваць вусна апісаць карціну, якая запомнілася. Калі гаварыць пра метад у цэлым, то перавага надаецца рэпрадуктыўнаму і эўрыстычнаму.

Успрыманне лірыкі ў VІІ — VIII класах больш тонкае, глыбокае, вучні праяўляюць увагу да пачуццяў і перажыванняў лірычнага героя, але саромеюцца выказваць свае пачуцці. Таму настаўнік павінен улічваць, што гэты ўзрост любіць выступаць у ролі даследчыкаў. А таму вельмі важна выкарыстоўваць праблемныя пытанні і заданні, падаючы іх дэдуктыўным спосабам: ад агульнага – да назірання, ад прыватнага – да адкрыцця. Так, пры аналізе верша Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” (7 клас), прапануецца засяродзіць увагу на кантрастных вобразах, якія супрацьпастаўляюцца ў вершы: сваё – чужое (“ад родных ніў” –“у панскі двор”; персідскі ўзор – “цвяток радзімы васілька”). У такім калектыўным пошуку вучням лягчэй вылучыць ідэйны змест твора. Выкарыстоўваючы пошукавыя задачы і праблемныя сітуацыі ў аналізе лірыкі, нельга забывацца на эмацыйны фон урока, на неабходнасць стварэння патрэбнага настрою ў класе. Так, пасля чытання неабходна паўза, калі вучні яшчэ знаходзяцца ва ўладзе эмоцый і інтуітыўна ўспрымаюць лірычны тэкст. І толькі пасля гэтага варта прыступаць да аналізу.

У ІХ – ХІ класах цікавасць да лірыкі праяўляецца на больш высокім узроўні. Старшакласнікі здольны свядома і глыбока пранікаць у глыбіні паэтычнага слова, але працаваць з імі цяжка, паколькі іх юнацкі максімалізм праяўляецца ва ўсім. Настаўнік павінен ажыццяўляць вельмі далікатнае кіраўніцтва аналізам, праяўляць дыпламатычнасць, бо гэты ўзрост, як адзначае А. Патабня, «імкнецца зразумець жыццё», і таму трэба раскрываць для іх такую магчымасць праз паэзію.

У працы з вучнямі старшых класаў на ўроках вывучэння лірыкі асабліва важным уяўляецца злучэнне лагічнага і эмацыянальнага пачаткаў. Такая стратэгія працы дае цікавыя формы пераходу ад вобразнага строю твора да сістэмы тэарэтычных паняццяў і, наадварот, на новым, больш высокім узроўні.

Дамінуючым з’яўляецца праблемнае навучанне, уключэнне элементаў дыскусіі. Не менш важна, вывучаючы лірыку, пры выбары метадаў і прыёмаў працы зыходзіць непасрэдна са спецыфікі твора. На што ж неабходна арыентавацца.

Па-першае, на тое ўздзеянне, якое аказвае твор на чытача. Метадысты выдзяляюць чатыры асноўныя віды ўздзеяння:

1) слыхавое, калібагатая мелодыка твора кранае пачуцці вучняў, гукапіс уражвае, а таму вядучым прыёмам у ходзе ўрока будзе чытанне. Напрыклад, “Маёвая песня” Максіма Багдановіча.

2) зрокавае, калі ўражвае майстэрства перадачы колеравай гамы навакольнага свету. Гэта найперш пейзажная лірыка. Вядучы прыём – вуснае маляванне, ілюстраванне. Напрыклад, урывак з паэмы “Сымон-музыка” “О, край родны, край прыгожы. ” Якуба Коласа.

3) сэнсавае, калі вучняў закранаюць праблемы, узнятыя ў творы. Гэта пераважна грамадзянская, філасофская, інтымная лірыка. Прыярытэт аддаецца гутарцы, каментарыям, разгорнутым разважанням, дыскусіі. Напрыклад, “Спадчына” Янкі Купалы, “Шчасце” Максіма Танка, “Бывай” Аркадзя Куляшова.

4) асацыятыўнае, калі важна засяродзіцца на сутнасці асацыяцыі, на параўнанні з’яў. Напрыклад, “Рэквіем па кожным чацвёртым” (“Урок спражэння”) Анатоля Вярцінскага.

Па-другое, неабходна арыентавацца і на сюжэт верша. Выдзяляюцца чатыры віды сюжэтаў.

1) сюжэт як развіццё думкі, перажывання, роздуму, пачуцця, настрою аўтара. Такі верш нельга пераказваць. Аналіз грунтуецца на канцэпцыі «сатворчасці», калі верш не раскладаюць на кампаненты, а ствараюць яго мікра- і макравобразную структуру, следам за паэтам тлумачаць сувязь слоў і вобразаў, спасцігаюць глыбіню паэтычнага слова. Напрыклад, “А хто там ідзе?” Янкі Купалы.

2) сюжэт як падзея, факт, з’ява. Такія творы варта пераказаць, бо пераказ з вершаванага цудоўна развівае маўленне вучняў. Таксама неабходна выкарыстоўваць каменціраванне, аргументаванне. Гэта творы баладнага характару. Напрыклад, “Маці” Аркадзя Куляшова.

3) сюжэт камбінаваны. У такіх творах спалучаецца і аўтарскае разважанне, і факт, і падзея. “Слуцкія ткачыхі” Максіма Багдановіча.

4) сюжэт — двухслойны. Калі верш прысвечаны падзеі, якая можа быць невядомай або мала вядомай вучням. Выкарыстоўваецца гістарычны каментар, разгорнутае паведамленне настаўніка. Напрыклад, “Балада пра Вячка, князя простых людзей” Уладзіміра Караткевіча, “Бывай” Аркадзя Куляшова, “Зорка Венера” Максіма Багдановіча.

Вучні павінны не толькі свядома, актыўна ўспрымаць тыя веды, якія дае яму настаўнік, але і быць далучаны да культуратворчай дзейнасці, што можа выяўляцца праз творчыя заданні, творчыя прыёмы.

Да такіх прыёмаў можна аднесці наступныя:

Супастаўленне верша і адпаведных дзённікавых матэрыялаў, фактаў.

Супастаўленне біяграфіі паэта, гісторыі напісання і верша.

Супастаўленне розных варыянтаў верша.

Параўнанне арыгіналу верша і яго перакладу на блізкароднасныя мовы.

Параўнанне розных вершаў паэта на адну і тую ж тэму.

Складанне “хрэстаматыі” з твораў паэта.

Разгорнутае маналагічнае выказванне паводле афарыстычных радкоў верша.

Параўнанне верша і музычнага твора на яго аснове, вершаў і твораў жывапісу.

Эфектыўныя прыёмы, якія стымулююць уласную вершатворчасць вучняў.

Побач з навучальным аналізам, на які скіроўвалася ўвага вышэй, можна выкарыстоўваць і больш свабодныя формы працы, калі настаўнік абапіраецца перш за ўсё на чытальніцкую самастойнасць вучняў, пры гэтым не забываючыся скіроўваць ход вучнёўскай думкі да бачання ў адзінкавым перажыванні – агульнага, у эмацыйных адносінах да канкрэтнага факту – тыповага. Гэта дасягаецца пры дапамозе пастаноўкі дадатковых задач-пытанняў, якія вядуць да разумення філасофскага сэнсу вершаў, да асэнсавання мастацкай думкі-эмоцыі. У старэйшых класах пры вывучэнні лірыкі ўключаецца аглядны аналіз асобных паэтычных тэм, агульных канцэпцый творчасці паэтаў, эвалюцыі поглядаў, ажыццяўляецца знаёмства з асноўнымі праблемамі паэтыкі, індывідуальнай адметнасцю таго або іншага аўтара.

Для паўнавартаснага ўспрымання паэзіі неабходны і тэарэтыка-літаратурныя веды пра верш. Гэтыя веды ў вучняў павінны ахопліваць тры асноўныя раздзелы: вобразнасць паэтычнай мовы, паэтычны сінтаксіс, асновы вершаскладання. Засваенне гэтых ведаў настаўніку неабходна скіроўваць па дзвюх лініях: пры чытанні лірычных твораў звяртаць увагу на вобразныя магчымасці паэтычнай мовы і інтанацыйна-рытмічную яе выразнасць. Паралельна з гэтым у кожным класе сістэматызуюцца асобныя назіранні вучняў, затым абагульняюцца і фарміруюцца паняцці па тым ці іншым коле пытанняў, звязаных з вершам. Увогуле, тэарэтычны матэрыял падаецца ў паступовым ускладненні і сістэме. А ў цэлым сістэма тэарэтыка-літаратуразнаўчых ведаў і паняццяў пра паэзію павінна скласціся і набыць завершанасць да канца школьнага навучання.

Буслакова, Т.П. Как анализировать лирическое произведение: Учеб. Пособие / Т.П. Буслакова. – Москва, 2005. – 203

Клышка, А.К. Лірычны твор на ўроку / А.К. Клышка // Вывучэнне літаратуры / Пад рэд. В.У.Івашына. — Мінск., 1980. — С.91-136.

Мішчанчук, М.І. Вывучэнне лірычных твораў / М.І. Мішчанчук // Методыка выкладання беларускай літаратуры. / Пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск., 1999. – С. 202 – 215.

Мішчанчук, М.І. Аб некаторых праблемах вывучэння лірыкі ў старэйшых класах сярэдняй школы і ВНУ / М.І. Мішчанчук // Беларуская мова і літаратура. – 2001. – № 2.

Русілка, В.І. Эпас, лірыка, драма: дыферэнцыяцыя метадаў і прыёмаў школьнага аналізу твораў / В.І. Русілка // Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі: зб. навук. арт. / уклад. А.І. Бельскі; рэдкал.: Г.У. Пальчык [і інш.]. – Мінск, 2008. – С. 171 – 174.

Источник

Адметнасць верша что это такое

Первоначально равнялась длине основной фаланги указательного пальца.

1 вершок = 1/48 сажени = 1/16 аршина = 1/4 пяди = 1,75 дюйма = 4,445 см=44,45 мм

См. также

Ссылки

Смотреть что такое «Верш.» в других словарях:

·верш. — ·верш. (abbreviation) вершков Толковый словарь Даля. В.И. Даль. 1863 1866 … Толковый словарь Даля

вершій — іменник чоловічого роду, істота … Орфографічний словник української мови

верш. — верш. вершина … Словарь сокращений и аббревиатур

Верш — Вершок старорусская единица измерения, равная 1,75 дюйма (4,445 сантиметрам). Первоначально равнялась длине основной фаланги указательного пальца. 1 вершок = 1/48 сажени = 1/16 аршина = 1/4 пяди = 1,75 дюйма = 4,445 см=44,45 мм Единицы измерения… … Википедия

вершій — я/, ч. Робітник, що укладає верх стогу, скирти … Український тлумачний словник

верш. — вершина … Словарь сокращений русского языка

верш — ша, ч. Пр. Вірш, мова, в якій є рима і рифа … Словник лемківскої говірки

вершённый — вершённый, ён, ена, ено, ены … Русское словесное ударение

ВЕРШ (ВЕРША) — Ввести в верш (в вершу) кого. Пск. 1. Вовлечь кого л. в нехорошее дело, втянуть в беду, в неприятности, хлопоты. ПОС 3, 108. 2. Расстроить, рассердить кого л. СПП 2001, 20. Влезть (попасть) в верш (в вершу). Новг., Пск., Сиб. Попасть в беду, в… … Большой словарь русских поговорок

Ввести в верш (в вершу) — кого. Пск. 1. Вовлечь кого л. в нехорошее дело, втянуть в беду, в неприятности, хлопоты. ПОС 3, 108. 2. Расстроить, рассердить кого л. СПП 2001, 20 … Большой словарь русских поговорок

Источник

Творчасць М.Танка заходнебеларускага перыяду. Адметнасць лірычнага героя-змагара. (Паэмы “Нарач”, “Журавінавы свет” і інш.)

Каля сямідзесяці гадоў гучаў ў беларускай паэзіі голас Максіма Танка. Паэт пакінуў нашчадкам вялікую, мудрую, павучальную спадчыну, творчыя абсягі якой надзвычай шырокія. Але «песня песняў» паэта — пра радзіму, якая ўвайшла ў творчасць з першых яго радкоў. Ствараючы вобраз радзімы, Максім Танк гаварыў пра яе гісторыю і паданні, яе маляўнічыя краявіды, стагоддзі працы, мар і спадзяванняў, пра яе шчыры сумленны народ, яе спеўную мілагучную мову. Усё гэта паэту не аднойчы даводзілася абараняць.

Так, адзін з ранніх вершаў «Калі няма на свеце маёй мовы. » (1931) быў напісаны ў сувязі з выказваннем тагачаснага польскага міністра асветы, што праз дзесяць год у Польшчы (да верасня 1939 г. часткай Польшчы з’яўлялася Заходняя Беларусь) нават са свечкамі не знойдзеце ніводнага беларуса. Такія адносіны да беларускай мовы і яе носьбіта, народа, былі досыць распаўсюджанай з’явай. Паэт узяў эпіграфам да верша радок з нейкай рэакцыйнай газеты пачатку 30-х гадоў. Заяўляючы, што «Няма ніякіх беларусаў і іх мовы», аўтар радка пайшоў яшчэ далей за міністра пана Скульскага. У творы выявіўся характэрны для Танка іранічна-ацэначны падыход да з’явы, у ім гучыць не проста непагадненне, абурэнне, а знішчальны смех:

Калі няма на свеце маёй мовы,

Майго народа і мяне самога, —

Дык для каго будуеце, панове,

Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы

I шыбеніцы ўзносіце пад хмары,

Штодня арганізуеце аблавы

I ўсіх арганізуеце жандараў.

Сваю зямлю і мову абараняў народ (у баку ад змагання не застаўся, вядома, і паэт) у гады Вялікай Айчыннай вайны. Першая страфа верша «Родная мова», напісанага ў самы пік ваеннага змагання, у 1943 г., гучыць светлым, радасным гімнам неўміручаму роднаму слову:

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова.

У заключнай страфе родная мова сімвалізуе перамогу, адраджэнне знявечанай вайной зямлі. Паэт верыць, што яна не толькі не загіне, не скарыцца чужынцу, але зноў прашуміць вясновым дажджом, зазвініць у кожнай хаце, усміхнецца вуснамі дзіцяці.

Сустрэча з жывым народным словам для Танка заўсёды была прыемнай падзеяй. 3 «вандроўкай праз сёлы, праз край шырокі, вясёлы» не маглі зраўняцца падарожжы «ў любыя Таўрыды», у самыя экзатычныя краіны. Бо гэта вандроўка не проста ў дарагое, блізкае з дзяцінства, а, як піша паэт, — у невядомае, неадкрытае:

О, колькі яшчэ не адкрыта

Адценняў у ёй і блакіту,

Патрэбных народу, паэтам,

Каштоўнай руды, самацветаў!

(«Я гэта люблю падарожжа. » 1956)

У «Дзённіках» сустракаем Танкаў запавет самому сабе: «не быць пустазеллем на сваёй зямлі», гэта значыць, шчыра і аддана любіць яе і служыць ёй, любіць родную мову, народ, сярод якога нарадзіўся. Родная зямля для паэта была «хлебам надзённым», гэта значыць — самым дарагім, самым неабходным у жыцці. Яна — лес і жыццё паэта. Таму ў вершы «Мой хлеб надзённы» (1957) Максім Танк гаворыць:

Часамі ён горкі ад пылу быў,

Часамі салёны ад поту быў,

Часамі гарачы ад пораху быў,

Іншы хлеб — другая Радзіма, другая зямля паэту не патрэбны.

I не кладзіце мне хлеб другі

У кайстру, калі я ў дарогу іду,

На стол, калі я бяседу вяду,

На сэрца, калі на ім рукі складу, —

такімі радкамі заканчваецца твор.

«Прынцыповая навізна лірычнай паэзіі Танка заключалася ў тым, што ён увёў новага героя — прафесійнага рэвалюцыянера, камуніста і здолеў напоўніць гэты вобраз большым чалавечым зместам, чым яго папярэднікі і сучаснікі», — гаворыць У. Калеснік пра давераснёўскі этап творчасці паэта. Такога героя сустракаем у вершах «Спатканне», «Песня кулікоў», «Паслухайце, вясна ідзе. » і інш.

Малады вязень выглянуў ранкам у акно і ўбачыў незвычайнае: куст бэзу

Расцвіў, агнём гарыць,

Такім пахучым, мяккім, сінім;

На дрот калючы, на муры,

Як хустку, полымя ўскінуў.

Вясна, квітнеючы бэз выступаюць у творы сімвалам непадуладнай кратам і варце волі. «З вінтоўкай стражнік ноч і дзень пільнуе куст пахучы бэзу», аднак ён усё роўна цвіце. На фоне пахмурых турэмных сцен яго вясновая краса яркая, кідкая, яна як выклік тым, хто хоча знішчыць мары аб свабодзе, запалохаць змагароў. У вязняў «ад слёз сінелі вочы бэзам» — паэт не баіцца паказаць іх расчуленасць, узрушанасць. Але верш заканчваецца суровай, мужнай нотай: «I недзе хруснула ў худых руках іржавае жалеза».

Верш «На пероне» (1938) таксама напісаны М. Танкам у «давераснёўскі» перыяд і ўзнаўляе рэаліі заходнебеларускага жыцця. Пачынаецца ён апісаннем гарадскога (віленскага) перона: «Гудкі і калёс перазвон, — // Памалу цягнік пад’язджае. // Абмыла вячэрні перон У/ I песня, і мова чужая». Паэт нібыта глядзіць на родную зямлю вачыма прыехаўшых чужынцаў:

I ўсё іх дзівіла у нас:

I нашы лазовыя лапці.

Яго ж вочы, яго душа бачаць іншае, што не заўважаецца гасцямі:

На захад ідуць цягнікі —

Ён бачыць «чужую бацькаўшчыну», багацці якой не належаць народу, а вывозяцца чужынцамі-гаспадарамі.

«На пероне» па форме — верш-замалёўка. Аднак спакойная інтанацыя твора хавае ў сабе шчымлівы боль паэта-патрыёта за заняволеную радзіму.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *